№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Фрэнсіс Брэт Гарт (Francis Bret Harte)

1836 - 1902

Фрэнсіс Брэт Гарт
Амерыканскі празаік Фрэнсіс Брэт Гарт нарадзіўся 25 жніўня 1836 у гарадку Олбані (штат Нью-Ёрк), дзе яго бацька выкладаў у каледжы грэцкую мову. Пасля раняй смерці бацькі будучаму пісьменніку давялося самастойна зарабляць на жыццё, і ў 1854 годзе, хутка пасля пачатку “залатой ліхаманкі”, ён перабраўся ў Каліфорнію, дзе паспрабаваў сябе ў мностве прафесіяў.

Свае першыя апавяданні Фрэнсіс Брэт Гарт выдаў у 1856 годзе ў часопісе The Californian, які сам рэдагаваў. Пазней выдаваў часопіс The Overland Monthly (1868—1871), першы значны часопіс заходніх штатаў Амерыкі. У 1870-я гады зрабіўся вядомым пісьменнікам і жыў у Нью-Ёрку, пасля — часткова з матэрыяльных прычынаў, часткова праз канфлікт з амерыканскім грамадствам, выкліканым яго цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, — пераехаў у Еўропу: быў амерыканскім консулам у прускім горадзе Крэфельд, потым у Глазга. Рэшту жыцця правёў у Англіі. Памёр 5 траўня 1902.

Фрэнсіс Брэт Гарт напісаў раман “Гэбрыэл Конрай” (Gabriel Conroy), шэраг аповесцяў, сярод якіх найбольш вядомая яго позняя трылогія “Стэпавы знайда”, “Сюзі” і “Кларэнс” (дзеянне адбываецца падчас амерыканскай Вайны за незалежнасць), вершы, папулярныя ў свой час пародыі (на Дыкенса, Шарлоту Бронтэ, Віктора Гюго, Артура Конана Дойла — напрыклад, апавяданне “Скрадзены партсігар”, якое Элеры Куін называў найлепшай пародыяй на Шэрлака Холмса) і п’есу ў суаўтарстве з Маркам Твэнам. Але найбольшую папулярнасць яму прынеслі апавяданні пра жыхароў Дзікага Захаду.

Чытайце таксама

Сельма Лагерлёф

Сельма Лагерлёф

Шведская пісьменніца, першая жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры

Павал Орсаг Гвездаслаў

Павал Орсаг Гвездаслаў

Славацкі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік славацкай літаратуры

Кларк Эштан Сміт

Кларк Эштан Сміт

Амерыканскі паэт і празаік, мастак, скульптар. Пісаў апавяданні ў жанры фантастыкі, фэнтэзі і жахаў.

Ян Мілчак

Ян Мілчак

Славацкі аўтар апавяданняў, радыё і тэатральных п'ес, а таксама казак

1033