№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Даніэль Клугер (Даниэль Клугер)

1951 -

Даніэль Клугер
Рускамоўны ізраільскі пісьменнік, які піша ў жанры дэтэктыву і фантастыкі, аддаючы перавагу гістарычнай тэматыцы. Нарадзіўся 8 кастрычніка 1951, скончыў Сімферопальскі ўніверсітэт, паводле адукацыі — фізік. Шмат гадоў прапрацаваў у медыцыне (клінічная дазіметрыя), аўтар некалькіх вынаходніцтваў. У 1989—1993 гадах узначальваў крымскі філіял выдавецтва “Тэкст”.

У 1994 годзе Даніэль Клугер рэпатрыяваўся ў Ізраіль, з таго часу працуе ў рускамоўнай прэсе і друкуецца ў шэрагу часопісаў (“Энергія”, “Вакол свету”, “Веды — сіла”, “Шукальнік” і інш.).

Даніэль Клугер — сябар Ізраільскай федэрацыі саюзаў пісьменнікаў, замежны сябар Брытанскай асацыяцыі пісьменнікаў крымінальнага жанру (Criminal Writer's Association, CWA), аўтар шэрагу кніг, сярод якіх — “Жорсткае сонца” (“Жёсткое солнце”, 1989), “Маўклівы госць” (“Молчаливый гость”, 1991), “Пастка для дэтэктыва” (“Западня для сыщика”, 1998), “Тыя, што перайшлі раку” (“Перешедшие реку”, 2000), “Смерць у Кесарыі” (“Смерть в Кесарии”, 2001), “Апошні выхад Шэйлака” (“Последний выход Шейлока”, 2006) і інш., а таксама даследаванне гісторыі класічнага дэтэктыву “Баскервільская містэрыя” (“Баскервильская мистерия”, 2005).

Раман “Апошні выхад Шэйлака” апавядае пра падзеі ва “ўзорным гета” часоў Трэцяга Райху, дзе ўсе героі — і забойца, і сведкі, і дэтэктыў — урэшце апынаюцца ў Асвенцыме.

У прыгодніцкім рамане “Мушкецёр” абыгрываецца меркаванае паходжанне Партоса з сям’і збеглых ад інквізіцыі партугальскіх маранаў з прозвішчам дэ Порту. Гісторыі, у тым ліку габрэйскай, прысвечаная другая паэтычная кніга Даніэля Клугера — кніга баладаў і вершаў “Разбойніцкая ноч” (2008).

Артыкулы Даніэля Клугера, прысвечаныя розным аспектам эстэтыкі фантастыкі і дэтэктыву, перакладаліся на ангельскую мову і публікаваліся ў часопісах Science Fiction Studies (ЗША—Канада) і Locus (ЗША). Раманы “Дваццатая рапсодыя Ліста” і “Чацвертая ахвяра бэзу” выйшлі ў Эстоніі ў перакладзе на эстонскую. Гэтыя ж раманы былі інсцэніраваныя ў Маскве і пастаўленыя як радыёспектаклі на канале “Радыё-Культура”.

Даніэль Клугер — аўтар паэтычных твораў і перакладчык паэзіі. Пераклады баладаў Франсуа Віёна публікаваліся ў анталогіі “Век перевода”, вершы і балады — у часопісах і альманахах у Расіі, Ізраілі і ЗША. Балады Д. Клугера выйшлі ў аўтарскім выкананні на пяці дысках: “Габрэйскія балады” (2004, Solyd Records), “Готыка габрэйскага мястэчка” (2005, Captain Recording Studio), “Паданні габрэйскай даўніны” (2007, Captain Recording Studio), “Паўночныя казкі”(2008, Captain Recording Studio), “Ці вернецца вецер…” (2010, Captain Recording Studio). Некаторыя балады апублікаваныя ў ізраільскім украінскамоўным часопісе “Соборність” на ўкраінскай мове.

У 2007 годзе за паэтычны цыкл “Габрэйскія балады” Даніэль Клугер быў узнагароджаны прэміяй “Аліва Ерусаліму” ў намінацыі “Старонкі і радкі: паэзія”.

Чытайце таксама

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

Івар Сільд

Івар Сільд

Эстонскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Таліне.

Хуга Баль

Хуга Баль

Нямецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, пачынальнік “гукавой паэзіі”

Уладзімір Садоўскі

Уладзімір Садоўскі

Інжынер, краязнаўца, пісьменнік.

1000