№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гілберт Кіт Чэстэртан (Gilbert Keith Chesterton)

1874 - 1936

Гілберт Кіт Чэстэртан
Ангельскі празаік, паэт і эсэіст. Усяго напісаў каля 80 кніг. Яго пяру належаць некалькі сотняў вершаў, 200 апавяданняў, 4000 эсэ, шэраг п'есаў, раманы. Найбольш вядомыя творы з ягонай спадчыны — метафізічны раман “Чалавек, які быў чацвяргом”, дэтэктыўныя апавяданні пра айца Браўна і хрысціянская апалагетычная праца “Вечны чалавек”.

Нарадзіўся ў Лондане. Блізка сябраваў з Хілэрам Бэлакам і настолькі часта выступаў з ім адзіным фронтам па розных пытаннях, што Бернард Шоў празваў іх “Чэстэрбэлак”. Прысвячэннем Бэлаку адкрываецца раман Чэстэртана “Напалеон з Нотынг-Хіла”.

Пра надзвычайную побытавую забыўчасць Чэстэртана хадзілі анекдоты. Так, расказвалі, што аднойчы ён адправіў з дарогі жонцы тэлеграму наступнага зместу: “Я ў Маркет Харбара. Дзе я павінен быць?” — і атрымаў варты пытання адказ: “Дома”.

Чытайце таксама

Франк Варжак

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Марыя Канапніцкая

Марыя Канапніцкая

Польская паэтка, празаік, літаратурны крытык, публіцыст і перакладчыца

Таццяна Нядбай

Таццяна Нядбай

1508