№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Вацлаў Панкаўчын (Václav Pankovčín)

1968 - 1999

Вацлаў Панкаўчын

Нарадзіўся 21 траўня 1968 году ў Гуменным ва Усходняй Славакіі. У 1986—1990 вывучаў журналістыку на філасофскім факультэце Універсітэта Яна Коменскага ў Браціславе. Быў рэдактарам штодзённікаў Smena, SME і Pravda, адначасова з гэтым працаваў выкладчыкам на факультэце журналістыкі УК. Памёр раптоўна ва ўзросце 30 гадоў 18 студзеня 1999.

У славацкай літаратуры Панкаўчын застаўся як празаік — аўтар кнігі для дзяцей “Мамант у лядоўні. Школьны вестэрн” (Mamut v chladničke. Školský western, 1992) і кніг для дарослых “Мабыць, я прыйшоў не проста так” (Asi som neprišiel len tak, 1992), “Маракеш” (Marakéš, 1994), “Тры жанчыны пад арэхам” (Tri ženy pod orechom, 1996), “Гэта будзе прыгожае пахаванне” (Bude to pekný pohreb, 1997), “Палярны матыль. Плошча 3х4” (Polárny motýľ. Priestor 3x4, 1997), “К-85. Гісторыя пра перарваную мурашыную сцежку” (K-85. Príbeh o prerušenej mravčej ceste, 1998), “Лінарэс” (Lináres, 1999).

Крытыка залічвае творчасць Вацлава Панкаўчына да постмадэрнізму. Рэальная аснова ягонай прозы цесна пераплятаецца з матывамі, пазычанымі з іншых літаратурных твораў, паэтыцы Панкаўчына ўласцівая цяга да абсурду, спецыфічны гумар, міфалагізм і казачнасць. Не выклікае сумневаў таксама ўплыў на пісьменніка літаратуры магічнага рэалізму. Панкаўчына параўноўваюць з Габрыэлем Гарсія Маркесам, Ярданам Радзічкавым, а таксама называюць Маркам Шагалам з Усходняй Славакіі.

Чытайце таксама

Беатрыкс Потэр

Беатрыкс Потэр

Ангельская дзіцячая пісьменніца і мастак

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Нямецкі пісьменнік-рамантык, кампазітар, дырыжор, мастак, музычны крытык, юрыст

Герберт Ўэлс

Герберт Ўэлс

Ангельскі пісьменнік, вядомы сваёй працай у жанры навуковай фантастыкі

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

169