№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Марк Валерый Марцыял (Marcus Valerius Martialis)

40 н.э. - не пазней за 104 н.э.

Марк Валерый Марцыял
Рымскі паэт, стваральнік жанру эпіграмы ў яго сучасным выглядзе.

Нарадзіўся і вырас у горадзе Аўгуста Більбіліс у цяперашняй Гішпаніі. Пазней перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Ягонаю першаю ўдачаю была “Кніга Відовішчаў”, прысвечаная адкрыццю Калізея. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку дванаццаць кніг уласна эпіграм, якія і складаюць аснову славы Марцыяла да сённяшняга дня. У старасці паэт вярнуўся ў Гішпанію і правёў рэшту жыцця ў падораным яму маёнтку непадалёк ад роднага горада. Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, “Xenia”, цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.

Чытайце таксама

Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Ішмаэль Бала

Ішмаэль Бала

Паэт, укладальнік анталогій нігерыйскай паэзіі, піша па-ангельску і на мове хаўса

Віторыё Альф'еры

Віторыё Альф'еры

Віторыё Альф'еры вядомы найперш як драматург. Ён аўтар таксама палітычных трактатаў, вершаў, мемуараў

Анна Валенберг

Анна Валенберг

Пісьменніца, драматург, перакладчыца, прадстаўніца "залатой эры" шведскай дзіцячай літаратуры

2252