№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Карла Калодзі (Carlo Collodi)

1826 - 1890

Карла Калодзі
Карла Ларэнцыні, больш вядомы пад псеўданімам Карла Калодзі, нарадзіўся 24 лістапада 1826 у Фларэнцыі. Ён быў першынцам у шматдзетнай сям’і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці), пасля вучыўся ў семінарыі.

Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione (“Ліхтар”), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.

У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ “Раман у паравозе” (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

У 1859 удзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі.

Да 1875 году Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п’есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак, апублікаваная ў 1876. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб’яднанай Італіі.

Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць “Прыгоды Пінокіё: гісторыя драўлянай лялькі” (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 выйшла асобным выданнем. Кнігу пераклалі прыкладна на 300 моваў; першы рускі пераклад быў апублікаваны ў 1906.

Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.

Чытайце таксама

Віслава Шымборска

Віслава Шымборска

Польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца

Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі

Польскі пісьменнік і публіцыст, “сумленне польскай літаратуры”

Эрых Марыя Рэмарк

Эрых Марыя Рэмарк

Адзін з самых вядомых нямецкіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя

Ханс Крысціян Андэрсэн

Ханс Крысціян Андэрсэн

Дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых

1424