№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дэса Мук (Desa Muck)

1955 -

Дэса Мук
Славенская акторка, тэлевядоўца, публіцыст і дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася 29 жніўня 1955 у Любляне. Навучанне не прыносіла ёй ніякай радасці, і Дэса заўсёды ветліва збягала са школы, калі толькі гэта атрымлівалася; найлепшым жа часам былі канікулы. Перад тым як пачаць пісаць яна паспрабавала сябе ў многіх прафесіях, спачатку як памочніца выхавацелькі ў дзіцячым садку, потым як апякунка псіхічна хворых дзяцей. Працавала чарцёжніцай на будаўнічым прадпрыемстве, паспрабавала сябе ў якасці акторкі ў фільмах, тэатральных пастаноўках, а таксама 7 гадоў была тэлевядоўцай разам з Марыё Галунічам у праграме “Зум”. Вельмі хутка Дэса Мук перайшла на вольны хлеб і дагэтуль зарабляе на жыццё пісаннем.

Як літаратар Дэса Мук вядомая сваімі апавяданнямі, фельетонамі, калонкамі, навеламі, радыёспектаклямі, таксама яна піша коміксы, сцэнары, рэкламныя тэксты. Вяла калонкі ў часопісе “Янá і Яна”. Свае найлепшыя артыкулы сабрала ў кнігах “Пасткі жыцця” (2005) і “Пасткі жыцця — 2” (2007). Рэдагавала таксама публіцыстычныя творы ў часопісе “Антэна” і дзіцячым часопісе “ПІЛ”. Найбольш вядомая яна, аднак, прозай, перадусім для дзяцей і моладзі. Аўтар больш як 60 манаграфічных публікацый.

Добра вядомыя і ўсімі любімыя яе дзіцячыя творы: “У гэты цудоўны дзень” (1992), “Пад мілым небам” (1993), “Дачка месяца”(1995), “Крэмплін” (1996), “Фантон” (1998), “Цуд у оперы” (2001), “Якога колеру свет” (2002), “Калі згубіцца чарапаха”. З 1993 году Мук піша серыю “Насамрэч шалёна…” (“Насамрэч шалёна дасканалыя”, “Насамрэч шалёна славутыя”, “Шалёна сур’ёзна пра сэкс”, і г.д.), з 2001 — серыю “Аніца” (“Аніца і страшыдла”, “Аніца і Дзень маці”, “Аніца і зайчык”, “Аніца і вялікія праблемы” і г.д.).

Дэса Мук піша таксама творы для дарослых: раман “Паніка” (2003), “Пясочніца Бога-Дзіцяці” (2006), “Неба ў вачах жыхара Ліпіц” (2010).

Дэсе Мук належыць некалькі драматычных твораў; яе кнігі “Матыльда”, “Насамрэч шалёна ачмурэлыя” і “Насамрэч шалёна славутыя” былі інсцэніяваныя.

У сваіх творах Дэса Мук звяртаецца да праблем сучаснага грамадства, аднак гаворыць пра іх у камічным, нават саркастычным тоне. Яе героі (альбо хутчэй антыгероі) — амаль карыкатурныя, з яскравымі адмоўнымі якасцямі. Многія кнігі Мук напісаныя ад першай асобы. Яе творы, адрасаваныя падлеткам, падымаюць табуяваныя тэмы, такія як сэксуальнасць, школа, наркотыкі, нездаровае харчаванне.

У камедыі “Насамрэч шалёна ачмурэлыя” аўтарка звяртаецца да моладзевай залежнасці ад наркотыкаў. Аднак атрымліваецца, што існуе шмат тыпаў залежнасці, амаль аднолькава шкодных: напрыклад, залежнасць ад ежы, лекаў, алкаголю, тэлебачання, кампутара…

Дэсе Мук належыць думка, што літаратурная дзейнасць павінная быць такой жа працай, як усе астатнія, а літаратар павінен зарабляць не горш, чым прадстаўнікі іншых прафесій. Нягледзячы на тое, што большую частку часу пісьменніцы даводзіцца прысвячаць камерцыйным праектам, мастацкая якасць яе твораў застаецца на вышыні і пацвярджаецца ўзнагародамі ў сферы літаратуры.

1997 — Прэмія “Вячэрніца” (уручаецца часопісам “Вечар” за найлепшы славенскі твор для моладзі) за раман “Ілжывая Сузі”.

2005 — Прэмія Леўстыка за серыю “Аніца”.

2003—2006 — Серыя “Аніца”, улюбёная славенская кніжка паводле выбару маладых чытачоў.

2007 — Прэмія “Вясна” за найлепшую жаночую ролю другога плану ў фільме “Інсталяцыя кахання” на Х Фестывалі славенскіх фільмаў у Портарожы.

Чытайце таксама

Фрэнк О’Хара

Фрэнк О’Хара

Амерыканскі празаік, паэт і мастацкі крытык.

Мэры Шэлі

Мэры Шэлі

Ангельская пісьменніца, аўтарка славутага "Франкенштэйна"

Душан Тарагел

Душан Тарагел

Славацкі празаік, публіцыст і сцэнарыст

Ілля Камінскі

Ілля Камінскі

Амерыканскі паэт, літаратурны крытык, перакладчык.

1264