№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Анна Валенберг (Anna Wahlenberg)

1858 - 1933

Анна Валенберг
Шведская пісьменніца, драматург, перакладчыца. Нарадзілася ў Стакгольме. Валенберг належыць самы першы пераклад “Тысячы і адной ночы” на шведскую мову (адаптаваны).

Найбольш вядомая сваімі дзіцячымі казкамі. Адна з прадстаўнікоў “залатой эры” шведскай дзіцячай літаратуры. Дэбютавала ў 1882 годзе зборнікам апавяданняў “Малюнкі на пяску” (Teckningar i sanden), апублікаваным пад псеўданімам Rien (фр. “Нішто”).

Як драматург дэбютавала камедыяй “На варце” (På Vakt) у Паўднёвым тэатры ў 1890 годзе. Пісала п’есы як для прафесійных актораў, так і для аматараў, а таксама школьныя п’есы.

У 1895 годзе выйшаў першы зборнік казак Валенберг “Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс” (Bengts sagor om kungar och tomtar och troll och prinsessor) — у гэты час у Швецыі акурат адбываецца росквіт гэтага жанру. Агулам Валенберг напісала каля дзвюх сотняў казак, многія з якіх прысвечаныя двум яе сынам.

Чытайце таксама

Ян Чачот

Ян Чачот

Паэт-рамантык, філамат, фалькларыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Юя Вісландэр

Юя Вісландэр

Шведская дзіцячая пісьменніца, стваральніца персанажу Мама Му

Анна Валенберг

Анна Валенберг

Пісьменніца, драматург, перакладчыца, прадстаўніца "залатой эры" шведскай дзіцячай літаратуры

1554