№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Беатрыкс Потэр (Beatrix Potter)

1866 - 1943

Беатрыкс Потэр
Ангельская дзіцячая пісьменніца і мастак. Нарадзілася 28 ліпеня 1866 у Лондане.

Бацькі Беатрыкс жылі на спадчыну ад гандлю бавоўнай. Бацька, Руперт, большасць часу прысвячаў свайму захапленню мастацтвам і фатаграфіяй, а маці, Хелен, бавіла час у таварыстве пісьменнікаў, мастакоў і палітычных дзеячаў. Брат Беатрыкс Бертрам нарадзіўся праз шэсць гадоў пасля сястры і быў яе блізкім сябрам. У шэсць гадоў яго адправілі вучыцца ў школу-інтэрнат.

У Беатрыкс было закрытае і самотнае дзяцінства, тыповае для дачок буржуазных сем’яў віктарыянскай эпохі. Яе навучаннем займаліся гувернанткі, і яна рэдка бачылася з іншымі дзецьмі.

У Потэр былі асабліва блізкія адносіны з бацькам, і менавіта ён першым прызнаў яе мастацкі талент.

Беатрыкс вельмі любіла жывёл і вывучала іх усё жыццё. У дзяцінстве яны з братам трымалі ў класным пакоі жабак, мышэй, вожыка, трытона Ісаака Ньютана і кажана. Яна назірала за імі і малявала іх, паступова ўдасканальваючы сваё майстэрства. Потым яна пачала маляваць звяркоў у вопратцы, што было на той час наватарствам.

У Беатрыкс таксама было два трусікі, якім яна прысвяціла шмат ілюстрацый. Аднаго з іх, трусіка Пітэра, яна паўсюль брала з сабой, нават у цягнік, і вадзіла яго на павадку. На малюнках яна апранала яго ў сінюю куртачку — гэты вобраз вядомы ва ўсім свеце. Менавіта пра Пітэра яна напісала сваю першую казку з уласнымі ілюстрацыямі.

У 1902 годзе выдавец Фрэдэрык Ўорн надрукаваў гэтую казку, ад якой да таго адмовілася некалькі іншых выдавецтваў. Да 1910 году Беатрыкс Потэр пісала, ілюстравала і публікавала прыблізна па 2 кніжкі на год. Яна атрымлівала ганарары, якія давалі ёй пэўную незалежнасць, хоць яна ўсё яшчэ жыла з бацькамі. У 1905 годзе выдавец Беатрыкс Норман Ўорн зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца, і яна адказала згодай. Праз некалькі тыдняў Норман памёр ад раку крыві. У тым жа годзе Беатрыкс набыла ферму “Хіл Топ” у вёсцы Сарэй у Азёрным краі, дзе бавіла шмат часу пасля смерці Нормана. У 1913 годзе, калі ёй было 47, Беатрыкс выйшла замуж за натарыюса Ўільяма Хіліса з вёскі Сарэй і канчаткова там асталявалася. Яшчэ ў 16 гадоў, калі яна пабывала ў Азёрным краі, яе так зачаравала яго прырода, што яна вырашыла аднойчы абавязкова там пасяліцца. На ілюстрацыях Беатрыкс Потэр лёгка можна пазнаць яе дом і сад.

Пасля 1920 году Потэр пачала страчваць зрок і малявала ўсё менш. Цяпер яе кнігі збольшага складаліся з эскізаў і малюнкаў, выкананых раней. Апошняя буйная яе праца — “Апавяданне пра парася Робінсана”, апублікаванае ў 1930 годзе.

Беатрыкс Потэр была адной з першых, хто актыўна займаўся захаваннем прыроды Англіі. Паступова яна скупіла фермы збяднелых суседзяў, дазволіўшы ім весці гаспадарку.

У 77 гадоў Беатрыкс Потэр памерла ад цяжкай формы бранхіту. Яна пакінула 4000 акраў зямлі і 15 фермаў у спадчыну Нацыянальнаму парку.

У 2006 годзе выйшаў мастацкі фільм пра пісьменніцу пад назвай “Міс Потэр”.

Чытайце таксама

Малгажата Шэйнэрт

Малгажата Шэйнэрт

Польская журналістка

Албэрту Каэйру

Албэрту Каэйру

Непарыўна звязаны з Фэрнанду Пэсоа

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Нарвежскі празаік, драматург, паэт-мадэрніст.

Вольга Такарчук

Вольга Такарчук

Польская пісьменніца, эсэістка, сцэнарыстка, паэтка

1037