№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Фрэнк Баўм (Frank Baum)

1856 - 1919

Фрэнк Баўм
Амерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся ў мясцовасці Чытэнанга (штат Нью-Ёрк) у сям'і заможнага бізнэсоўца, які нажыў багацце на нафтавых радовішчах у Пенсільваніі. У 12 гадоў яго адправілі вучыцца ў Ваенную акадэмію ў Пікскіле. Пасля двух няўдалых гадоў у акадэміі яму дазволілі вярнуцца дадому. У дзяцінстве разам з малодшым братам Фрэнк друкаваў аматарскія часопісы на падоранай бацькам машынцы.

Будучы пісьменнік цікавіўся тэатрам але пасля няўдалай гісторыі са спектаклем быў вымушаны працаваць у фірме свайго швагра ў горадзе Сірак'юс (штат Нью-Ёрк). У 20 гадоў кінуў працу і заняўся птушкагадоўляй. Першую кнігу выдаў у 30 гадоў, праўда, прысвечаная яна была гадаванню, размнажэнню і продажу птушкі.

Граў у спектаклях пад псеўданімам Луіс Ф. Баўм. У 1880 годзе бацька прызначыў яго кіраўніком свайго тэатра, у якім Фрэнк займаўся падборам актораў, выступаў сам, вырашаў, якія ставіць спектаклі і сам пісаў п'есы.

Ажаніўся з Мод Гэйдж, чыя маці, Матыльда Джослін Гэйдж, была вядомая змаганнем за правы жанчын. Разам з жонкай пераехаў жыць і працаваць у Абердын (Паўднёвая Дакота), дзе адчыніў краму, але неўзабаве збанкрутаваў. Пісаў для мясцовай газеты. Апісанне Канзаса ў “Чараўніку краіны Оз” паходзіць з уласнага досведу жыцця падчас засухі ў Паўднёвай Дакоце.

Баўм вядомы перадусім як аўтар серыі кніг пра краіну Оз, самая вядомая з якіх першая частка — “Чараўнік краіны Оз”, што выйшла з друку ў 1900 годзе. Героі гэтай кнігі дзейнічаюць яшчэ ў 13 іншых. Не вельмі ўдалыя іншыя літаратурныя творы і мноства лістоў ад маленькіх чытачоў змушалі яго зноў і зноў вяртацца да краіны Оз.

Пераказ савецкага пісьменніка Аляксандра Волкава першай кнігі серыі набыў папулярнасць у СССР і натхніў Волкава напісаць уласныя творы на гэтую тэму.

”Чараўніка краіны Оз” неаднаразова экранізавалі, а славутая музычная кінастужка 1939 году атрымала 4 “Оскары”.

Фрэнк Баўм памёр 6 траўня 1919 году. Пахаваны на Форэст Лаўн у Глэндэйле (Каліфорнія), грандыёзных галівудскіх могілках у прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Чытайце таксама

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Ізі Харык

Ізі Харык

Беларускі габрэйскі ідышамоўны паэт

Мэцью Дзікман

Мэцью Дзікман

Амерыканскі паэт, лаўрэат American Poetry Review 2008 году

Герберт Ўэлс

Герберт Ўэлс

Ангельскі пісьменнік, вядомы сваёй працай у жанры навуковай фантастыкі

1127