№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ўільям Блэйк (William Blake)

1757 - 1827

Ўільям Блэйк

Ангельскі паэт, мастак, містык. Першы зборнік вершаў Блэйка “Паэтычныя накіды”, выйшаў у 1783 годзе. У далейшым паэт стварыў некалькі “ілюмінаваных рукапісаў”, уласнаручна гравіруючы свае вершы і малюнкі на меднай дошцы. Памёр Блэйк у разгар сваёй працы над ілюстрацыямі да “Боскай камедыі”. Яго смерць была раптоўная і невытлумачальная. Дакладнае месцазнаходжанне магілы Блэйка было забытае, а магільны камень быў перанесены на новае месца. Пры жыцці Блэйк не атрымаў ніякай вядомасці за межамі вузкага кола прыхільнікаў, але быў “адкрыты” пасля смерці прэрафаэлітамі. Блэйк рабіў значны ўплыў на заходнюю культуру XX стагоддзя. Песня “Ерусалім” на верш Блэйка лічыцца неафіцыйным гімнам Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дан Андэрсан

Дан Андэрсан

Шведскамоўны паэт і празаік, некаторыя свае вершы сам паклаў на музыку

Стывен Крэйн

Стывен Крэйн

Амерыканскі празаік, паэт і журналіст, наватар

Герберт Ўэлс

Герберт Ўэлс

Ангельскі пісьменнік, вядомы сваёй працай у жанры навуковай фантастыкі

1608