№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рычард Бротыган (Richard Brautigan)

1935 - 1984

Рычард Бротыган
Амерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся 30 студзеня 1935 у горадзе Такома, штат Вашынгтон. Пасля Вялікай дэпрэсіі сям’я паэта жыла вельмі бедна. Выпадковыя заробкі не надта дапамагалі, і толькі ў 1944 годзе пасля сталых пераездаў сям’я асталявалася ў штаце Арэгон. Тры гады Рычард Бротыган жыў з адным са сваім айчымаў, Робертам Потэрфілдам, і вярнуўся да маці і сёстраў толькі ў 14 гадоў.

У друку Бротыган дэбютаваў з вершам “Святло” ў канцы 1954-га — праз год пасля сканчэння школы.

Упершыню малады паэт сутыкнуўся з крытыкай у 1955 годзе — сяброўцы не спадабаліся ягоныя вершы. Раз’юшаны Бротыган пайшоў у паліцыю і запатрабаваў, каб яго адправілі за краты. Паліцыянты растлумачылі, што яго няма за што затрымліваць, і тады паэт паразбіваў каменнем шыбы ў пастарунку. Бротыгана аправілі ў псіхіятрычную лякарню Портлэнда на курс шокавай тэрапіі.

Выйшаўшы з лякарні, Бротыган пераязджае ў Паўночную Каліфорнію — Мекку Біт-пакалення. У канцы 1950-х Бротыган жыў на выпадковыя заробкі, ягоныя вершы друкаваліся мізэрнымі накладамі ў маленькіх выдавецтвах. Упачатку 1960-х ён пачынае пісаць прозу, потым з’яўляюцца ягоныя раманы “Генерал канфедэрацыі з Біг-Сура” і “Стронгавая рыбалка ў Амерыцы”. Менавіта “Стронгавая рыбалка” зрабіла Бротыгана знакамітым: у 1967 годзе кніга разышлася мільённымі накладамі. Наступная кніга — “У кавуновым цукры” — таксама займела папулярнасць.

У 1970-х Бротыган пачаў эксперыментаваць з жанрамі і формамі. За гэты час ён напісаў пяць раманаў, тры кнігі вершаў, зборнік апавяданняў. Але папулярнасць ягоных твораў хутка згасала. Раман “Ўілард і яго боўлінгавыя трафеі. Вычварная містэрыя” крытыкі назвалі найгоршай кнігай 1976 году. Але ў Еўропе і Японіі пісьменніка любілі. У 1976 годзе Бротыган паехаў у Токіё і прывёз з Японіі не толькі новыя ўражанні, але і жонку. Што праўда, у 1979-м яны разышліся (у канцы 1970-х Рычард ужо меў дарослую дачку, з першай жонкай ён таксама хутка развёўся).

У 1980 годзе выйшаў раман Бротыгана “Экспрэс Токіё — Мантана”: пісьменнік паехаў у рэкламны тур па Злучаных Штатах. Пасля ён вёў курс пісьменніцкага майстэрства ва ўніверсітэце Мантаны. Але наступны раман Бротыгана крытыкі разграмілі.

Увосень 1984 году Бротыган застрэліўся ў сваім каліфарнійскім доме. Дакладная дата ягонай смерці дасюль невядомая (магчыма, гэта адбылося 14 верасня). Цела знайшлі толькі 25 кастрычніка.

Чытайце таксама

Шарль Бадлер

Шарль Бадлер

Французскі паэт, пракладчык і крытык. Сімваліст і дэкадэнт

Тэадор дэ Банвіль

Тэадор дэ Банвіль

Французскі паэт, драматург, літаратурны крытык і журналіст

Уладзімір Садоўскі

Уладзімір Садоўскі

Інжынер, краязнаўца, пісьменнік.

Алок Вайд-Мэнан

Алок Вайд-Мэнан

506