№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Джон Клелан Холмс (John Clellon Holmes)

1926 - 1988

Джон Клелан Холмс
Амерыканскі празаік і паэт, выкладчык, адзін з найбліжэйшых сяброў Джэка Керуака. Нарадзіўся 12 сакавіка 1926. Вядомасць атрымаў дзякуючы раману “Руш” (Go), які лічаць першым раманам Біт-пакалення і ў аснове якога ляжаць падзеі з жыцця самога аўтара і яго сяброў — Джэка Керуака, Ніла Кэсэдзі і Алена Гінзберга. Холмса часта называюць “ціхім бітнікам”. Яму таксама належыць знакавы для Біт-пакалення джазавы раман The Horn.

Холмс быў хутчэй назіральнікам і хранікёрам для прадстаўнікоў Біт-пакалення, такіх як Гінзберг, Кэсэдзі і Керуак, чым адным з іх. Незадоўга да таго як Гінзберг трапіў у бальніцу, Холмс звярнуўся да яго з просьбай даць яму як мага болей інфармацыі пра ўсё, што датычыць паэзіі і поглядаў самога Гінзберга, а таксама Ніла Кэсэдзі, Герберта Ханке і Люсьена Кара. У адказ Гінзберг напісаў падрабязны ліст на 11 старонак.

Аўтарства тэрміна “beat” (“разбіты”) у дачыненні да пакалення належыць Джэку Керуаку, які сказаў Холмсу: “Ведаеш, гэта сапраўды разбітае пакаленне”. Паводле Холмса, ідэю Керуак пазычыў у Герберта Ханке. Тэрмін набыў шырокую вядомасць пасля публікацыі артыкула Холмса ў часопісе The New York Times 16 лістапада 1952 (с. 10), дзе аўтар вынес яго ў назву.

У канцы жыцця Холмс выкладаў ва ўніверсітэце Арканзаса, чытаў лекцыі ў Елі і даваў майстар-класы ў Браўнскім універсітэце. Памёр ад раку 30 сакавіка 1988.

Чытайце таксама

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Інгеборг Бахман

Інгеборг Бахман

Аўстрыйская пісьменніца, паэт, лаўрэатка мноства прэмій

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч нарадзіўся 13 лютага 1973 году ў Мінску

Ўістан Х’ю Одэн

Ўістан Х’ю Одэн

Англа-амерыканскі паэт і эсэіст. Лічыцца найвялікшым паэтам ХХ стагоддзя.

122