№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Курт Вoнэгут (Kurt Vonnegut)

1922 - 2007

Курт Вoнэгут
Амерыканскі пісьменнік, сатырык, мастак. Нарадзіўся ў горадзе Індыянапаліс, штат Індыяна, у сям'і архітэктара. Бацькі паходзілі з сем'яў нямецкіх перасяленцаў.

Першы досвед пісьменніцтва Вонэгут атрымаў яшчэ ў школе, дзе два гады рэдагаваў штодзённую школьную газету. Паступіў ва ўніверсітэт Батлера, аднак кінуў навучанне пасля крытыкі аднаго з выкладчыкаў ягоных здольнасцяў да пісання. З 1941 да 1943 праходзіў навучанне ва ўніверсітэце Корнэл у штаце Нью-Ёрк. Вывучаў хімію і вёў калонку ў студэнцкай газеце Cornell Daily Sun. У 1943 годзе Вонэгута хутчэй за ўсё адлічылі б за непаспяховасць, калі б ён не запісаўся ў войска.

У снежні 1944 году Вонэгут трапляе ў нямецкі палон, а ў лютым 1945 робіцца сведкам бамбавання Дрэздэна авіяцыяй саюзнікаў. Яго ўражанні ад гэтых падзей адлюстраваныя ў розных творах, перадусім у рамане “Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак”. Ён быў адным з сямі амерыканскіх палонных, якія здолелі перажыць гэтае бамбаванне, схаваўшыся ў сутарэннях пад бойняй.

Пасля вяртання з Другой сусветнай Курт Вонэгут паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Чыкага на спецыяльнасць “антрапалогія”. Адначасова ён працаваў паліцэйскім рэпарцёрам у навінавым бюро горада Чыкага. Пасля правалу на абароне дысертацыі ў 1947 годзе пераязджае з Чыкага ў горад Скенектэды, штат Нью-Ёрк, дзе пачынае працаваць у аддзеле сувязяў з грамадскасцю карпарацыі “Джэнерал Электрык”. Там і пачалася яго пісьменніцкая кар’ера: у лютым 1950 году часопіс Collier's надрукаваў яго апавяданне “Справаздача аб эфекце Барнгаўза”. У наступным годзе Вонэгут звольніўся з “Джэнерал Электрык” і разам з сям’ёй пераехаў у штат Масачусэтс, у раён мыса Код, які неаднаразова згадваецца ў яго творах. Да 1959 году, калі пабачыў свет яго раман “Сірэны Тытана”, Вонэгут паспеў апублікаваць дзясяткі апавяданняў, папрацаваць настаўнікам у школе для разумова адсталых дзяцей, быў гандлёвым прадстаўніком канцэрну “Сааб”.

У 1970—1980 гадах Вонэгут працягвае актыўна пісаць і публікавацца. Яшчэ па вяртанні з вайны Вонэгут ажаніўся з Джэйн Мары Кокс, аднак яны развяліся ў 1979 годзе. Ягоная другая жонка — вядомы фатограф Джыл Крэменц.

31 студзеня 2000 пажар пашкодзіў дом Вонэгута, а сам ён быў шпіталізаваны. Пісьменніка выратавалі, аднак агонь знішчыў ягоны асабісты архіў. Пасля выхаду са шпіталя Вонэгут пераехаў у Нортхэмптан, штат Масачусэтс.

Апошні ягоны раман Tіme Quake, надрукаваны ў 1997 годзе, стаў адной з падзеяў амерыканскай літаратуры 1990-х. Пасля публікацыі гэтага рамана Вонэгут абвясціў пра свой сыход з літаратуры. Пісаў для часопіса In These Times, тэмы вагаліся ад крытыкі адміністрацыі Джорджа Буша да апісання візіту на пошту. У 2005 годзе многія яго эсэ былі сабраныя ў кнігу “Чалавек без краіны” (A Man Without A Country). Папулярнасць гэтай кнігі Вонэгут ахарактарызаваў як “прыемны келіх шампанскага на заходзе жыцця”.

У творах Вонэгута часта можна сустрэць скептычныя выказванні што да рэлігіі. Пісьменнік лічыў рэлігію спробай людзей пераадолець адзіноту. Ён таксама досыць скептычна ставіцца да кахання і яго ўплыву на жыццё. Паводле Вонэгута, людзям патрэбнае не так каханне, як агульнае ўменне паводзіць сябе ў дачыненні да іншых.

У 2011 годзе выйшаў беларускі пераклад рамана Курта Вонэгута “Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак”, выкананы Паўлам Касцюкевічам.

паводле Вікіпедыі

Чытайце таксама

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Нямецкі пісьменнік-рамантык, кампазітар, дырыжор, мастак, музычны крытык, юрыст

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Многімі лічыцца першым афрыканскім паэтам-мадэрністам

1552