№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Людвіг Бехштайн ( Ludwig Bechstein)

1801 - 1860

Людвіг Бехштайн

Нямецкі пісьменнік і складальнік зборнікаў народных казак. Нарадзіўся 24 лістапада 1801 году ў Ваймары, быў пазашлюбным сынам Ёганы Караліны Даратэі Бехштайн і французскага эмігранта Луі Дзюпантро. У 1810 яго ўсынавіў дзядзька, Ёган Матэўс Бехштайн. У 1821 годзе Людвіг скончыў гімназію, у 1829 вывучаў філасофію, гісторыю і літаратуру ў Ляйпцыгу, у 1830 — у Мюнхене. У 1833 годзе робіцца герцагскім бібліятэкарам у Майнінгене, у 1833 — дырэктарам герцагскай бібліятэкі, у 1840 атрымлівае чын прыдворнага радцы, у 1848 робіцца кіраўніком грамадскага хенебергскага архіва.

Людвіг Бехштайн пісаў паэтычныя (лірычныя і патрыятычныя) творы, гістарычныя навелы і раманы, аднак славу яму прынеслі складзеныя ім зборнікі нямецкіх народных казак: “Цюрынгскія народныя казкі” (Thüringische Volksmärchen, 1823), “Нямецкая кніга казак” (Deutsches Märchenbuch, 1940), “Кніга нямецкіх сагаў” (Deutsches Sagenbuch, 1853) і г.д.

Памёр 14 траўня 1860 годe ў Майнінгене.

Чытайце таксама

Леапольд Стаф

Леапольд Стаф

Вядомы польскі паэт-мадэрніст, драматург, перакладчык

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры.

Антонія Поцы

Антонія Поцы

Яўгенія Пфляўмбаум

Яўгенія Пфляўмбаум

Беларуская паэтка

1246