№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Генрых Гайнэ (Heinrich Heine)

1797 - 1856

Генрых Гайнэ

Нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Лічыцца апошнім паэтам рамантычнай эпохі і адначасова яе вяршыняй. Зрабіў мовай лірыкі размоўную мову, падняў жанры фельетона і дарожнага нарыса да ўзроўню мастацкай формы.

Нарадзіўся 13 снежня 1797 году ў Дзюсельдорфе. У 1819—1825 вучыўся ў Бонскім, Гётынгенскім і Берлінскім універсітэтах, слухаў лекцыі Г. Гегеля. У 1825 прыняў лютэранства, што дазволіла яму атрымаць ступень доктара права. 3 1831 году — у эміграцыі ў Парыжы. 3 1848 году прыкаваны да ложка, паступова страчваючы зрок і слых. Памёр 17 лютага 1856 году ў Парыжы.

Найбольш значныя творы Гайнэ ранняга перыяду (1816—1831) — зборнік лірычных вершаў “Кніга песняў” (Buch der Lieder, 1827) і чатыры кнігі нарысаў “Дарожныя малюнкі” (Reisebilder, 1826—1831). 3 пачатку 1830-х у яго творчасці пераважаюць палітычныя, грамадскія, філасофска-эстэтычныя праблемы. У творах палітычнай і сатырычнай тэматыкі (зборнікі “Сучасныя вершы”, 1844; паэмы “Ата Троль. Сон у летнюю ноч”, 1841—1847; “Германія. Зімовая казка”, 1844) Гайнэ выкрываў дух шавінізму і пангерманізму, разважаў пра мінулае і будучыню радзімы. Лёсу габрэйскага народа, яго духоўнай спадчыне паэт прысвяціў цыкл “Габрэйскія мелодыі” (1849), уключаны ў зборнік “Рамансэра” (Romanzero, 1851), у якім шырока выкарыстаў фальклор, апрацаваў гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія сюжэты.

Да творчасці Гайнэ звярталіся прадстаўнікі беларускай літаратуры: Максім Багдановіч, Юлій Таўбін, Алесь Дудар, Аркадзь Мардвілка, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Іосіф Сіманоўскі, Янка Лучына, Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Юры Кісялеўскі, Рыгор Барадулін і інш. Паэму “Германія. Зімняя казка” перакладалі на беларускую мову Марыя Васілеўская і Юрка Гаўрук. У 1959 годзе выйшла кніга выбраных твораў Гайнэ па-беларуску. Даследаваннямі творчасці Гайнэ займаліся В. Вольскі, Ю. Дворкін, А. Зарыцкі, У. Някляеў, С. Вальфсон, Г. Сініла.

Чытайце таксама

Янка Запруднік

Янка Запруднік

Беларуска-амерыканскі гісторык і публіцыст, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Эрнэст Доўсан

Эрнэст Доўсан

Ангельскі паэт.

Жорж Санд

Жорж Санд

Французская пісьменніца

385