№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тэадор Крамер (Theodor Kramer)

1897 - 1958

Тэадор Крамер

Аўстрыйскі паэт. Нарадзіўся 1 студзеня 1897 году ў габрэйскай сям’і. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, дзе быў цяжка паранены. Вучыўся ў Венскім універсітэце. Пасля Аншлюса хаваўся, у 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1957 годзе вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве памёр.

Шырокая вядомасць прыйшла да Крамера ў 1970-я гады, калі пачалі друкавацца яго вершы, што захаваліся ў архіве. Адзін з тамоў яго выбраных вершаў (1999) склала Герта Мюлер. Баладная лірыка Крамера блізкая да паэтыкі аўстрыйскага экспрэсіянізму. З 2001 году ўручаецца літаратурная прэмія імя Тэадора Крамера.

Тэадор Крамер выдаў зборнікі вершаў “Умоўны знак” (Die Gaunerzinke, 1929), “Каляндар” (Kalendarium, 1930), “Выгнаны з Аўстрыі” (Verbannt aus Österreich, 1943), “Пахвала адчаю” (Lob der Verzweiflung, 1972, падрыхтаваны аўтарам да друку ў 1946 годзе) і інш.

Чытайце таксама

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

Іван Франко

Іван Франко

Іван Франко, украінскі паэт, празаік, навуковец, публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч, нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў Галіцыі ў сям’і селяніна-каваля

Юльян Урсын Нямцэвіч

Юльян Урсын Нямцэвіч

Беларускі польскамоўны паэт, празаік, драматург і палітычны дзеяч, прадстаўнік польскага Асветніцтва

Джэк Керуак

Джэк Керуак

Амерыканскі пісьменнік, прадстаўнік Біт-пакалення, аўтар раману "На дарозе"

1196