№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паўль Цэлан (Paul Celan)

1920 - 1970

Паўль Цэлан

Паўль Цэлан (сапраўднае імя — Паўль Анчэль, ням. Paul Antschel) — нямецкамоўны паэт і перакладчык, які лічыцца адным з найлепшых еўрапейскіх лірычных паэтаў пасляваеннага часу.

Нарадзіўся 23 лістапада 1920 году ў Чарнаўцах на Букавіне. Вучыўся ў нямецкамоўнай пачатковай школе, потым — у народнай іўрытамоўнай “Safah Ivriah”, затым — у дзяржаўнай румынскай гімназіі, працягваючы вывучаць іўрыт дома. У 1934 годзе паступіў у Ліцэй вялікага ваяводы Міхая, які скончыў у 1938 годзе, пасля чаго паехаў вывучаць медыцыну ў Тур (Францыя). Вярнуўшыся ў 1939 годзе ў Чарнаўцы на канікулы, ён больш не змог паехаць у Францыю і паступіў у мясцовы ўніверсітэт на аддзяленне раманістыкі.

Падчас Другой сусветнай вайны трапіў спачатку ў гета, пасля — у лагер Табарэшты каля Бузэў, дзе даведаўся пра смерць бацькоў. Цэлан знаходзіўся ў лагеры на прымусовых дарожных работах да 1944 году, пасля чаго змог вярнуцца ў Чарнаўцы. Перажытыя жахі моцна паўплывалі на далейшую творчасць Цэлана, які адчуваў віну перад бацькамі, якіх ён не ўгаварыў збегчы, каб не трапіць у лагер. Вярнуўшыся да навучання, Цэлан пачаў пісаць вершы. Да гэтага перыяду адносіцца ранняя версія “Фугі смерці” (Todesfuge) — аднаго з самых вядомых яго вершаў.

У 1945 годзе пераязджае ў Бухарэст, дзе займаецца літаратурнай і перакладчыцкай працай (перакладае на румынскую мову Тургенева, Чэхава, Лермантава, Сіманава). Уваходзіць у кола паэтаў-сюррэалістаў, у траўні 1947 году ў альманаху “Агора” ўпершыню друкуе вершы пад псеўданімам Паўль Цэлан. У тым жа годзе часопіс “Contemporanul” друкуе “Фугу смерці” ў перакладзе на румынскую Петрэ Саламона пад назвай “Танга смерці” (Tangoul Morţii).

У 1948 годзе Цэлан пераехаў у Парыж, дзе пражыў 22 гады. 20 красавіка 1970 году паэт скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся ў Сену з моста Мірабо.

Чытайце таксама

Пэт Паркер

Пэт Паркер

Афраамерыканская паэтка-лесбіянка і актывістка.

Хрыста Боцеў

Хрыста Боцеў

Балгарскі паэт, рэвалюцыянер і нацыянальны герой змагання супраць турэцкага іга

Фрэнк Баўм

Фрэнк Баўм

Амерыканскі празаік, драматург, актор. Знакаміты творам "Чараўнік краіны Оз"

Алфрэд Эдвард Хаўсмэн

Алфрэд Эдвард Хаўсмэн

Ангельскі філолаг і паэт, знакамітага перадусім зборнікам вершаў “Шропшырскі хлопец”

853