№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Фёдар Свароўскі (Фёдор Сваровский)

нар. 1971

Фёдар Свароўскі

Расійскі паэт і журналіст. Нарадзіўся ў Маскве. Сам паходзіць з сям’і журналістаў. Пасля школы працаваў адміністратарам на кінастудыі. У 19 гадоў эміграваў з СССР у Данію. Атрымаў палітычны прытулак, жыў у Орхусе і Капенгагене. У 1997 годзе вярнуўся ў Маскву, дзе працаваў журналістам спачатку на тэлебачанні, затым у друку. Друкаваў свае вершы ў электронных і папяровых выданнях. Аўтар трох зборнікаў паэзіі. У 2008 годзе выступіў з маніфестам “новага эпасу”, які абгрунтоўваў абноўленае разуменне паэта і паэзіі. Прадстаўнікамі гэтага кірунку ён назваў некалькі сучасных расійскіх паэтаў — Барыса Херсонскага, Віктара Палешчука, Грыгорыя Дашэўскага, Марыю Сцяпанаву, Андрэя Радыёнава, Лінор Гаралік і інш.

Чытайце таксама

Крысціна Бандурына

Крысціна Бандурына

Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры.

Маўрыцыё Бліні

Маўрыцыё Бліні

Італьянскі пісьменнік, шмат гадоў працаваў следчым

Антонія Поцы

Антонія Поцы

Генрых Кіршбаўм

Генрых Кіршбаўм

Паэт, літаратуразнаўца.

1020