№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ігар Паглазаў (Игорь Поглазов)

1966 - 1980

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску, жыў па вуліцы В. Харужай, 19. Пайшоў з жыцця па сваёй волі 14 снежня 1980 году, калі яму яшчэ не было і 14 гадоў.

Восем гадоў яго вершы існавалі ў самвыдаце, пакуль іх не надрукаваў ленінградскі часопіс “Аврора”. Першым, хто працягнуў Ігару руку, быў журналіст “Авроры” Дзмітрый Губін. Затым адазваліся беларускі і маскоўскі друк.

У 1991 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга паэзіі Ігара Паглазава “Закрываю двери, которые не открыл”.

У 1994 годзе яго сябры па літааб’яднанні выдалі яго кнігу “Стихотворения”.

У 2006 годзе ў мінскім выдавецтве “Четыре Четверти” выйшаў яго зборнік “Подайте мне крепкую руку...”.

Вершы Ігара Паглазава неаднаразова друкаваліся ў беларускай, рускай і замежнай перыёдыцы. Яго творчасці былі прысвечаныя дзве літаратурныя перадачы на Беларускім радыё і адна – ў Нью-Ёрку (ЗША).
 

Паводле http://ipoglazov.com/

Чытайце таксама

Мойшэ Кульбак

Мойшэ Кульбак

Беларуска-габрэйскі пісьменнік і перакладчык, пісаў на мове ідыш

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Аўтар адной кнігі — хто гэта? Былі выпадкі, калі пісьменнік напісаў адзін твор і замаўчаў

Наталля Вішнеўская

Наталля Вішнеўская

Беларуская паэтка

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

1870