№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Карын Бое (Karin Boye)

1900 - 1941

Карын Бое
Карын Бое нарадзілася 26 кастрычніка 1900 году ў Гётэборгу. Найбольш вядомая вершамі, але пісала таксама раманы і эсэ. Карын лічыцца прыналежнай да другога пакалення мадэрністаў.

Ва ўзросце 9 гадоў яна з сям’ёй з’язджае ў Стакгольм. Яе бацька Карл Фрэдэрык “Фрыц” Бое і маці Сігнэ паходзілі з заможных службоўцаў. У Карын былі два малодшыя браты – Свэн і Ульф. З 10 гадоў яна пачала пісаць вершы.

У 1918 годзе Карын напісала друкаванымі літарамі кніжку для дзядулі на ягонае 70 годдзе, якая змяшчала вершы і легенды.

Карын навучалася ва Упсале, дзе вывучала грэцкую і скандынаўскія мовы, а таксама гісторыю літаратуры.

У 1922 годзе яна дэбютавала са зборнікам вершаў “Воблака” (Moln), у якіх – развагі пра бога, жыццёвыя віры і ўласную будучыню. У 1928 Карын стала сябрам рэдакцыі сацыялістычнага часопіса Clarté. Яна таксама брала ўдзел у заснаванні часопіса і выдавецтва Spektrum і была ў складзе яго рэдакцыі ў 1931–1932 гг. Была сябрам невялікага таварыства “Куток паэтаў” (The Poets’ Corner). У 1932–1933 гг. хадзіла на псіхааналіз у Берліне.

Памерла 23 або 24 красавіка 1941 году ад звышдозы снатворнага (скончыла жыццё самагубствам). Паводле дакументаў Гётэборгскага архіву, Карын Бое знайшлі нежывой ля валуна на пагорку на поўначы Алінгсоса.

Чытайце таксама

Квінт Гарацый Флак

Квінт Гарацый Флак

Адзін з найбуйнейшых рымскіх паэтаў эпохі Актавіяна Аўгуста

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Гіём Апалінэр

Гіём Апалінэр

Французскі паэт, празаік, крытык, наватар пачынальнік сюррэалізму

Роберт Саўці

Роберт Саўці

Ангельскі паэт-рамантык, перакладчык, гісторык, прадстаўнік “азёрнае школы” (разам з Колрыджам і Ўордсвартам), паэт-лаўрэат з 1813 па 1843 гады (званне прыдворнага паэта давалася да канца жыцця; паэт-лаўрэат мусіў пісаць вершы з нагоды розных падзей у жыц

1339