№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Філіпа Тамаза Марынэці (Filippo Tommaso Marinetti)

1876 - 1944

Філіпа Тамаза Марынэці
Філіпа Тамаза Марынэці - італьянскі пісьменнік, заснавальнік і тэарэтык італьянскага футурызму.

Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Александрыі і Парыжы, дзе атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. Але ён вырашыў ніколі не працаваць па прафесіі і наўсуцэль аддаўся літаратурнай творчасці.

Марынэці пачынаў як паэт вольнага верша. У 1909 годзе апублікаваў свой першы “Маніфест футурызму”, у якім прагучала авангардысцкая эстэтычная праграма з шэрагам рэакцыйных ідэйных момантаў: вызваленне ад “мёртвай культуры” мінулага, ад гуманістычных ідэалаў, стварэнне “дынамічнай літаратуры будучыні” - “futuro”, што будзе апяваць машынную тэхніку, вайну як “адзіную гігіену свету”. Марынэці - аўтар цэлага шэрагу маніфестаў, падпісаных практычна ўсімі дзеячамі мастацтва: “Заб'ем месячнае святло” (1909), “Футурыстычны маніфест наконт італьянска-турэцкай вайны” (1911), “Тэхнічны маніфест футурысцкай літаратуры” (1912), “Праграма футурысцкай палітыкі” (1913, супольна з іншымі футурыстамі), “Цудоўныя геаметрыі і механікі і новае лічбавае ўспрыняцце” (1914), “Новы футурыстычны жывапіс” (1930) і інш. Сярод маніфестаў вылучаецца “Маніфест футурыстычнай кухні”, які ў пэўнай ступені перагукаецца з канцэпцыяй другога нумару часопіса “ПрайдзіСвет”, прысвечанага мадэрнізму.

Марынэці - аўтар рамана “Мафарка - футурыст” (1910) пра каланіяльную экспансію ў Афрыцы, зборніка вершаў “Занг-тум-тум” (1914), што ўяўляе сабой мантаж з друкаваных радкоў, матэматычных і тэлеграфных знакаў.

У футурыстычным і маральным рэчышчы Марынэці прапануе спрасціць тэатр, замяніўшы яго мюзік-холам, складаныя жывапісныя тэхнікі - прымітывізмам. Услед за дадаістамі Марынэці прапаноўвае ідэю вызвалення свядомасці ад лагічна-вербальнага дыктату, адпаведна, Марынэці патрабаваў знішчэння сінтаксісу. Вынікам адмовы ад стэрэатыпаў старой рацыянальнасці павіннае стаць усведамленне таго, што на змену “панаванню чалавека” прыйдзе “час тэхнікі”. Тэхнічная ўтопія Марынэці заключаецца ў фінальным гарманічным сінтэзе чалавека і машыны, у якім машына дамінуе над чалавекам. Гэтая канцэпцыя спарадзіла ідэю чалавека як вінціка сістэмы. Парадыгма нівелявання індывіда як “вінціка” ў механізме агульнага шчасця паўплывала на фармаванне ўсіх ранніх базавых формаў таталітарызму.

Марынэці арганізоўваў футурыстычныя гурткі сярод нацыяналістычнай моладзі, ездзіў з прапагандысцкімі лекцыямі па розных краінах свету. Агітуючы за ўдзел Італіі ў Першай сусветнай вайне, Марынэці пайшоў на яе добраахвотнікам. З 1919 году Марынэці - аднадумец Мусаліні, які абвясціў еднасць італьянскага футурызму і фашызму. З прыходам дучэ да ўлады Марынэці атрымлівае званне акадэміка, а футурызм робіцца афіцыйным мастацтвам фашызму.

Марынэці значна паўплываў на станаўленне мадэрнісцкай канцэпцыі мастацтва, у прыватнасці, на дынамізм і дывізіянізм Дж. Бала і У. Бачоні, сімультызм Дж. Северыні, “вытворчасць рэчаў” у pop-art, мастацкую тэхніку “авангарду новай хвалі” - мастацкія змены ў ландшафце.

Чытайце таксама

Умбэрта Саба

Умбэрта Саба

Італьянскі паэт габрэйскага паходжання.

Ціт Макцый Плаўт

Ціт Макцый Плаўт

Значных рымскіх камедыёграфаў, першы рымскі аўтар, ад якога захаваліся цэлыя творы

Райнэр Марыя Рыльке

Райнэр Марыя Рыльке

Славуты аўстрыйскі паэт і перакладчык

Марыя Французская

Марыя Французская

Марыя Французская – паэтка, якая, як мяркуецца, нарадзілася ў Францыі ў канцы ХІІ ст

1118