№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рэй Бэроа (Rei Berroa)

1949 -

Рэй Бэроа
Рэй Бэроа, дамінікана-амерыканскі паэт і крытык, нарадзіўся ў 1949 г. у Дамініканскай Рэспубліцы. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Пітсбургскім універсітэце, ЗША, у 1983 г. З 1984 году працуе выкладчыкам гішпанскай і лацінаамерыканскай літаратуры ва універсітэце Джорджа Мэйсана, штат Вірджынія. Выдаў больш за два дзесяткі кніг, у тым ліку “Кнігу фрагментаў і іншыя вершы” (Libro de los fragmentos y otros poemas, 2007) і “Ідэалогію і рыторыку” (Ideología y retórica, 1988).

З 1991 г. з’яўляецца літаратурным кансультантам “Teatro de la Luna”, Арлінгтан, штат Вірджынія, мэта якога – распаўсюджваць гішпанскую і лацінаамерыканскую культуру. У межах тэатра каардынуе штогадовы Паэтычны марафон, які збірае паэтаў з гішпанамоўных краін, і з 2006 году рэдагуе зборнік “На дзвюх мовах” (In Two Tongues / En dos lenguas).

Верш “De adinamia de mente de umnesia” быў адзначаны прэміяй на конкурсе “Памяць і хвароба Альцгеймера”, Мурсія, Гішпанія. За сваю паэтычную дзейнасць атрымаў прэмію ад Парыжскай акадэміі мастацтваў і навук у траўні 2009 году.

Чытайце таксама

Джэйн Остэн

Джэйн Остэн

“Першая лэдзі” ангельскай літаратуры, якая запачаткавала сямейны раман

Алвару ды Кампуш

Алвару ды Кампуш

Знакаміты гетэронім партугальскага паэта Фэрнанду Пэсоа

Сірошка Пістончык

Сірошка Пістончык

Альтэр-эга берасцейскага паэта Сяргея Прылуцкага

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

1370