№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Говард Філіпс Лаўкрафт (Howard Philips Lovecraft)

1890 - 1937

Говард Філіпс Лаўкрафт
Амерыканскі пісьменнік, які працаваў у жанрах хорару, фэнтэзі і навуковай фантастыкі, на той час вядомых як проста “дзіўная літаратура”.

Асноўнай крыніцай натхнення Лаўкрафта і яго галоўным вынаходніцтвам былі касмічныя жахі, ідэя якіх у тым, што жыццё непазнавальнае для чалавечага розуму і што сам Сусвет з’яўляецца абсалютна чужым для нас. Той, хто па-сапраўднаму мысліць, як яго персанажы, дзейнічае на мяжы здаровага розуму. Для сваіх Міфаў Ктулху, серыі слаба звязаных твораў, прысвечаных пантэону антычалавечых істот, Лаўкрафт распрацаваў культ іх паклоннікаў, а таксама прыдумаў Некранамікон – выдуманы падручнік магічных абрадаў і забароненых навук. Яго творы, глыбока песімістычныя і цынічныя, кідаюць выклік каштоўнасцям Асветніцтва, рамантызму і хрысціянскага гуманізму. Лаўкрафт нарадзіўся 20 жніўня 1890 году а 9-й раніцы ў бацькоўскім доме №194 (пазней 454) на Энджэл-стрыт у Провідэнсе, Род-Айлэнд. Яго бацькі ўзялі шлюб, калі ім было ўжо за трыццаць, што было надзвычай позна для таго часу. У 1893 годзе, калі Лаўкрафту было тры гады, у яго бацькі здарыўся востры псіхоз. Лаўкрафт на працягу ўсяго свайго жыцця сцвярджаў, што яго бацька памёр ад “нервовага знясілення”, выкліканага празмернай працай, але на сёння амаль не засталося сумневаў, што сапраўднай прычынай быў агульны парэз псіхічнахворага. Невядома, ці валодаў Лаўкрафт-малодшы інфармацыяй пра сапраўдны характар хваробы бацькі або яго прычыну – сіфіліс.

Пасля шпіталізацыі бацькі Лаўкрафта выхоўвала маці, а таксама дзве цёткі і дзед з матчынага боку. Лаўкрафт быў вундэркіндам, у тры гады расказваў вершы на памяць, а ў шэсць пісаў іх сам. Дзед заахвочваў яго любоў да літаратуры і даваў яму чытаць такую класіку, як “Тысяча і адна ноч”, “Эпоха казак” Булфінча ды дзіцячыя выданні “Іліяды” і “Адысеі”. Дзед таксама абудзіў цікавасць хлопчыка да незвычайных гісторый, расказваючы яму свае ўласныя жахлівыя апавяданні. У дзяцінстве Лаўкрафт часта хварэў, і прынамсі частка хваробаў мела бясспрэчна псіхасаматычны характар. Праз свой хваравіты стан і недысцыплінаваны, сварлівы характар ён амаль не хадзіў у школу да васьмі гадоў. У пачатку жыцця, як мяркуюць, Лаўкрафт пакутаваў на рэдкую хваробу парасомнія, якая прыводзіла да начных кашмараў. Лічыцца, што на многія пазнейшыя працы яго непасрэдна натхнілі гэтыя кашмары.

Смерць дзеда ў 1904 годзе сур’ёзна адбілася на жыцці Лаўкрафта. Сям’ю напаткала такое дрэннае фінансавае становішча, што яны былі вымушаныя пераехаць у значна меншае жытло. Лаўкрафт быў так моцна знерваваны стратай дома, дзе нарадзіўся, што думаў пра самагубства. У 1908 годзе, перад сканчэннем сярэдняй школы, ён перанёс “нервовы зрыў” і таму так і не атрымаў дыплому аб сярэдняй адукацыі.

У 1919 годзе, пасля доўгай істэрыі і дэпрэсіі, маці Лаўкрафта аддалі ў шпіталь Батлер, дзе яна памерла 21 траўня 1921 году ў выніку ўскладненняў пасля аперацыі на жоўцевым пухіры. Лаўкрафт быў спустошаны гэтай стратай.

Праз некалькі тыдняў па смерці маці Лаўкрафт пазнаёміўся з Соняй Грын. У 1924 годзе яны ўзялі шлюб і пераехалі ў Бруклін. Лаўкрафт не мог знайсці працы, каб забяспечваць абаіх, таму жонка пераехала ў Кліўлэнд, каб уладкавацца. Лаўкрафт жыў на самоце ў Рэд-Хук, што ў наваколлі Брукліна, і з часам пачаў ненавідзець Нью-Ёрк. Немагчымасць знайсці працу ў асяроддзі вялікай колькасці імігрантаў – гэта асабліва цяжка было прымірыць з тым, што ён лічыў сябе прывілеяваным англасаксам, – як лічыцца, узмацніла яго расізм аж ад ступені страху, які рэалізаваўся ў апавяданні “Жахі Рэд-Хука”.

Вярнуўшыся ў Провідэнс, Лаўкрафт жыў у “прасторным карычневым драўляным віктарыянскім доме” №10 на Барнс-стрыт да 1933 году. Перыяд пасля вяртання ў Провідэнс – апошнія дзесяць гадоў жыцця – былі для Лаўкрафта самымі плённымі.У гэты час ён напісаў практычна ўсе свае самыя вядомыя апавяданні для такіх выданняў, як Ўірд Тэйлз, а таксама спробы ў больш аб’ёмных жанрах: “Выпадак з Чарлзам Дэкстэрам Ўордам” і “У гарах вар’яцтва”. Ён часта рэдагаваў работы іншых аўтараў і шмат працаваў як літаратурны негр, у тым ліку напісаў “Курган”, “Крылатая смерць”, і “Пад пірамідамі” (таксама вядомае як “У астрогу з фараонамі”) для Гары Гудзіні і “Дзённік Алонза Тайпера”.

У 1936 годзе Лаўкрафту паставілі дыягназ рак кішэчніка, у той жа час ён пакутуе ад недаядання. Ён жыў з несупынным болем аж да смерці 15 сакавіка 1937 году ў Провідэнсе.

Імя Лаўкрафта значыцца побач з імёнамі бацькоў на сямейным надмагільным помніку Філіпсаў. Для прыхільнікаў гэтага было недастаткова, і ў 1977 годзе яму ўстаявалі асабісты помнік на могілках Суон-Поінт, на якім напісалі імя Лаўкрафта, даты яго нараджэння і смерці і фразу “Провідэнс – гэта я” – радок з яго асабістага ліставання.

Чытайце таксама

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

Ян Чачот

Ян Чачот

Паэт-рамантык, філамат, фалькларыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча

О. Генры

О. Генры

Амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навэлаў, гумарэсак

Станіслаў Бараньчак

Станіслаў Бараньчак

Польскі паэт, літаратуразнаўца, крытык, эсэіст, перакладчык, актыўны дзеяч Салідарнасці

981