№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Павел Гюле (Paweł Huelle)

1957 -

Павел Гюле
Празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, літаратурны крытык. Нарадзіўся 10 верасня 1957 году ў Гданьску. Вывучаў польскую філалогію ў Гданьскім універсітэце. Выкладаў філасофію ў Медычнай акадэміі. У 80-х гг. быў звязаны з канспірацыйнай прэсай – працаваў у прэс-службе “Салідарнасці”. З 1994 да 1999 г. кіраваў гданьскім аддзелам Польскага тэлебачання.

Першы раман Гюле “Вайзэр Давідэк” (Weiser Dawidek, 1987) адразу зрабіўся папулярным і чытаным не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Падзеі твора адбываюцца ў 1957 годзе і ў сучаснасці і звязаныя з таямнічым знікненнем трынаццацігадовага габрэйскага хлопчыка Давідка, які ў вачах прыяцеляў быў кімсьці накшталт чараўніка і месіі. У 2000 г. раман быў экранізаваны польскім рэжысёрам В. Марчэўскім.

Далей з’явіліся кнігі “Апавяданні падчас пярэбараў” (Opowiadania na czas Przeprowadzki, 1991), “Вершы” (Wiersze, 1994), “Першае каханне і іншыя апавяданні” (Pierwsza miłość i inne opowiadania, 1994), “Мерсэдэс-Бэнц. З лістоў да Грабала” (Mercedes Benz. Z listów do Hrabala, 2001). У 2004 годзе выходзіць раман “Кастарп” (Castorp), які паўстаў з аднаго радка “Чарадзейнай гары” Томаса Мана, дзе Ганс Кастарп згадвае “чатыры семестры навучання ў Гданьскай Палітэхніцы”. Апошнія творы аўтара – раман “Таемная вячэра” (Ostatnia Wieczerza, 2007) і сборнік апавяданняў “Аповесці халоднага мора” (Opowieści chłodnego morza, 2008).

Большая частка твораў Паўла Гюле прысвечаная роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).

Творы Паўла Гюле перакладзеныя на ангельскую, беларускую, гішпанскую, італьянскую, рускую, фінскую, французскую, шведскую і іншыя мовы і адзначаныя шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі.

Калі Паўла Гюле пытаюць, якую музыку і кнігі ён узяў бы з сабою на бязлюдную выспу, ён адказвае: Баха, “Пінк Флойд”, “Атлас неба”, “Чарадзейную гару” Т. Мана, апавяданні І. Буніна, вершы Р. М. Рыльке і Ю. Чаховіча.

Чытайце таксама

Ізі Харык

Ізі Харык

Беларускі габрэйскі ідышамоўны паэт

Тамаш Зан

Тамаш Зан

Польскі паэт-рамантык беларускага паходжання, філамат, сябра Адама Міцкевіча

Мікіта Славінскі

Мікіта Славінскі

Аўтар твора "Запіскі доктара Брылеўскага"

Квінт Гарацый Флак

Квінт Гарацый Флак

Адзін з найбуйнейшых рымскіх паэтаў эпохі Актавіяна Аўгуста

1646