№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Богдан Задура (Bohdan Zadura)

1945 -

Богдан Задура
Польскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык з рускай, украінскай, ангельскай і венгерскай моваў. Нарадзіўся ў Пулавах. У 1962 годзе скончыў там ліцэй і тады ж дэбютаваў са сваімі вершамі ў часопісе "Kamena". У 1969 годзе Задура скончыў філасофскі факультэт Варшаўскага універсітэта.

У 70-х гадах пісьменнік працаваў у правінцыйным музеі, адказваў за літаратурную частку тэатра ў Любліне. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў “Akcent”, “Literatura na świecie”, “Twórczość”. З 2004 году з’яўляецца галоўным рэдактарам апошняга.

З 1968 па 2002 пабачылі свет шаснаццаць зборнікаў паэзіі аўтара. У 2005–2006 г. выйшаў трохтомнік выбраных вершаў Б. Задуры. Апошні зборнік – “Усё” (Wszystko) быў надрукаваны ў 2008 годзе.

Каля дзевяці кніг прозы і эсэістыкі выйшлі з 1968 па 2002 год. у 2005–2007 гадах выходзілі двухтомнікі яго прозы і эсэістыкі.

Сярод аўтараў, чые творы Б. Задура перастварыў па-польску, – Дзмітро Паўлычка, Тоні Гарысан, Джон Эшберы, Васіль Махно, Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан і іншыя.

Чытайце таксама

Айн Рэнд

Айн Рэнд

Амерыканская пісьменніца і філосаф, стваральніца філасофскага кірунку "аб'ектывізм"

Дар'я Трайдэн

Дар'я Трайдэн

Ўільям Карлас Ўільямс

Ўільям Карлас Ўільямс

Амерыканскі педыятр і паэт, блізкі да колаў мадэрністаў і імажыстаў, натхняльнік Біт-пакалення

Уладзімір Жылка

Уладзімір Жылка

Беларускі паэт, культурны дзеяч, перакладаў паэзію

1408