№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тэадор Нарбут (Teodor Narbutt)

1784 - 1864

Тэадор Нарбут

Тэадор Нарбут альбо Фёдар Яўхімавіч Нарбут (8 лістапада 1784, маёнт. Шаўры Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гарадзенскай вобл. – 26 кастрычніка 1864, Вільня) – гісторык, археолаг, інжынер, бібліяфіл, апантаны даследчык гісторыі роднага краю. Плён працы ¬– дзевяцітомнік “Старажытная гісторыя літоўскага народа”.

Намаганнямі Т. Нарбута ўпершыню была ўведзеная ў навуковы ўжытак “Хроніка Быхаўца”, цалкам апублікаваная ім ў кнізе “Pomniki do dziejów litewskich...” (Вільня, 1846), дзе Т. Нарбут даў назву летапісу, зрабіў першае палеаграфічнае апісанне помніка, а таксама закрануў пытанні, звязаныя з мовай, крыніцамі, яе складам і часам узнікнення. У сваіх даследаваннях гісторык шырока абапіраўся на звесткі, узятыя з мясцовых легендаў і паданняў, а таксама на хронікі XVI ст. Даследаванні, датычныя гісторыі і археалогіі, публікаваў у часопісах “Atheneum”, “Biblioteka Warszawska”, “Tygodnik Petersburski”. Гісторыю Літвы разглядаў асобна ад гісторыі Польшчы, што было адмоўна ўспрынята польскімі гісторыкамі і літаратарамі.

У 1803 годзе скончыў матэматычна-інжынерны факультэт Віленскага універсітэта. Затым вучыўся ў Пецярбургскім ваенным корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806–1807) і расійска-шведскай (1808–1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці.

У 1812 годзе пайшоў у адстаўку, вярнуўся ў свой маёнтак Шаўры, дзе заняўся даследаваннем гісторыі Літвы-Беларусі і правядзеннем археалагічных раскопак. У 1831 годзе арыштаваны па абвінавачванні ў напісанні антырасійскага пасквіля. У 1846–1852 гадах спраектаваў і ўзвёў касцёл Узнясення ў Эйкшышках.

У сувязі з удзелам дзяцей Нарбута – Людвіка, Баляслава і Тэадоры – у паўстанні 1863 году даследчык быў прысуджаны да высылкі ў Сібір, аднак з прычыны хваробы, а пазней і смерці гісторыка прысуд так і не быў выкананы.

Творчую спадчыну Т. Нарбута складаюць працы:

Rys historyczny ludu cygańskiego (1830);
Wyborowe ody i kantaty Jana Babtysty Rousseau/wierszem przetł. przez Teodora Narbutta (1832);
Horacego ody wszystkie / Wierszem pol. przeł. przez Teodora Narbutta (1835);
Dzieje starożytne narodu litewskiego (t. 1–9, 1835–1841);
Pomniki do dziejów litewskich (1846);
Dzieje narodu litewskiego w krótkości zebrane z dołączeniem potoku pochodzeń ludów narodu litewskiego (1847);
Teodora Narbutta pomniejsze pisma historyczne szczególnie do historyi Litwy odnoszące się (1856).

Чытайце таксама

Венядзікт Ерафееў

Венядзікт Ерафееў

Рускі пісьменнік, аўтар паэмы "Масква - Петушкі"

Амаліе Касін Лерстанг

Амаліе Касін Лерстанг

Нарвежская пісьменніца і рэдактарка культурніцкага часопіса Fanfare.

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

Антон Рудак

Антон Рудак

Паэт, перакладчык.

995