№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Юрый Вінічук (Юрій Винничук)

1952 -

Юрый Вінічук
Юрый Паўлавіч Вінічук – украінскі лінгвіст, журналіст, пісьменнік, перакладчык, рэдактар і ўкладальнік анталогіі гатычнай літаратуры.

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Івана-Франкоўску. Ягоны бацька быў лекарам у івана-франкоўскай абласной лякарні, а маці – інжынерам-эканамістам. Адукацыю атрымаў у Прыкарпацкім універсітэце імя Стэфаніка, дзе вучыўся на філалагічным факультэце. У 1974 годзе пераехаў у Львоў, працаваў грузчыкам, мастаком-афармляльнікам. У 1987–1991 гадах працаваў рэжысёрам Львоўскага эстраднага тэатра “Не журыся!”, пісаў сцэнары і песні да п’есаў.

У 1991–1994 гадах працаваў рэдактарам аддзелу містыкі і сенсацый газеты “Post-Поступ”, у 1995–1998 – галоўным рэдактарам газеты “Гульвіса”, у 1998–1999 – рэдактарам аддзелу газеты “Поступ”. З 1997 году – сябра Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменнікаў.

Творы Юрыя Вінічука перакладаліся ў Англіі, Аргентыне, Беларусі, Нямеччыне, Польшчы, Канадзе, Сербіі, ЗША, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Беларусі. Юрый Вінічук сам з’яўляецца перакладчыкам з кельцкай, ангельскай, чэшскай і іншых славянскіх моваў. Пераклаў на ўкраінскую мову раман Багуміла Грабала “Вар’яты”.

Юрый Вінічук займеў тытул “Галіцкі рыцар” (1999), пераможца конкурсу Бі-Бі-Сі за найлепшую ўкраінскую кнігу (2005) – эратычны раман “Вясновыя гульні ў асенніх садах”. Паводле ягоных казак знятыя 3 фільмы і 2 мульфільмы.

Аўтар зборніка вершаў “Адлюстраванне” (1990), празаічных зборнікаў “Сполах” (1990), “Вокны застылага часу” (2001), “Месца для Дракона” (2002), аповесцяў “Ласкава запрашаем у Шчураград” (1992), “Дзевы ночы” (1992, 1995, 2003), “Жыццё гарэмнае” (1996), раману “Мальва Ланда” (2000).

Юрый Вінічук з’яўляецца даследчыкам і міфалагізатарам Львова: “Легенды Львова” (6 выданняў, з 1999 па 2003), “Кавярні Львова” (2000, 2001), “Таямніцы львоўскай кавы” (2001). Укладальнік анталогій украінскай фантастыкі ХІХ стагоддзя “Вогненны змей” (1989), украінскай літаратурнай казкі ХІХ стагоддзя (1993), серыі кніг “Юрый Вінічук прэзентуе” (з 2002 году 8 кніг), “Казачная скарбніца” (з 2002 г. 3 кнігі).

Юрый Вінічук вядомы як літаратурны містыфікатар. Адной з самых знакамітых ягоных містыфікацый з’яўляецца “Плач над Градам Кія”, напісаны нібыта ірландскім манахам Рыангабарам у Сярэднявеччы. Гэты твор увайшоў у гісторыю ўкраінскай літаратуры, хрэстаматыі і энцыклапедыі, часта ўзгадваецца ў прэсе, нягледзячы на тое, што Ю. Вінічук даўно прызнаўся ва ўласным аўтарстве гэтага твора.

Чытайце таксама

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

Мікола Зэраў

Мікола Зэраў

Украінскі літаратуразнаўца, паэт, майстра санэтаў, перакладчык на ўкраінскую і рускую

Іван Бунін

Іван Бунін

Рускі пісьменнік, паэт, першы рускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

1442