№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Жоржы ды Сэна (Jorge de Sena)

1919 - 1978

Жоржы ды Сэна
Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык. Адзін з найбуйнейшых партугальскіх інтэлектуалаў другой паловы XX стагоддзя. Узнагароджаны міжнароднай паэтычнай прэміяй Этна-Таарміна, а таксама двума нацыянальнымі ордэнамі (Ордэнам Генрыха Мараплаўца і Ордэнам святога Якава).

Нарадзіўся ў Лісабоне 2 лістапада 1919 году. Скончыў інжынерны факультэт Універсітэта Порту і з 1948 году працаваў па спецыяльнасці, спалучаючы працу з творчай дзейнасцю. У 1959 г. эміграваў у Бразілію, баючыся пераследу за ўдзел у спробе перавароту супраць рэжыму Салазара. У Бразіліі атрымаў ступень доктара філалогіі і цалкам прысвяціў сябе выкладчыцкай дзейнасці. У 1965 г. пераязджае у Злучаныя Штаты, дзе пачынае выкладаць ва універсітэце Вісконсіна. З 1970 г. і да канца жыцця Сэна займаў пасаду кіраўніка аддзялення гішпанскай і партугальскай мовы у Каліфарнійскім універсітэце. Памёр 4 чэрвеня 1978 году ў Санта-Барбары, штат Каліфорнія.

Шматгранная творчая спадчына Сэны налічвае больш за сто апублікаваных твораў, сярод якіх дваццаць паэтычных зборнікаў, трыццаць апавяданняў, аўтабіяграфічны раман “Вогненныя знакі” (Sinais de fogo), дзесятак п’ес, каля сарака тамоў крытыкі і эсэ (сярод якіх асабліва вылучаюцца даледаванні творчасці Л. Камоэнша і Ф. Пэсоа), працы па гісторыі і тэорыі літаратуры і культуры не толькі Партугаліі і Бразіліі, але таксама Гішпаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Сэна таксама нястомна перакладаў і быў укладальнікам зборнікаў паэтычных перакладаў (дзвюх вялікіх анталогій, якія ахоплівалі творы ад антычнай класікі да мадэрнізму, і двух зборнікаў – К. Кавафіса і Э. Дыкінсан), празаічных і драматычных твораў (Фолкнэр, Хэмінгуэй, По, Грын, Брэхт, О’Ніл і інш.).

Чытайце таксама

Ханс Крысціян Андэрсэн

Ханс Крысціян Андэрсэн

Дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых

Серж Гензбур

Серж Гензбур

Французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песняў, актор і рэжысёр

Х. Д.

Х. Д.

Амерыканская паэтка, раманістка і мемуарыстка. Друкавалася пад псеўданімам Х. Д. (H. D.).

Джо Хікерсан

Джо Хікерсан

1083