№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Венгрыю па кнігі

13 верасня 2011

Бо калі турысты туды і зазіраюць, то хутчэй проста з цікаўнасці: а як прадаюцца кнігі ў іх, гэтых незразумелых венграў, у мове якіх каля трыццаці адсоткаў словаў невядомага паходжання і нават “Добры дзень!” гучыць для раманскага, германскага ці славянскага вуха не больш як дзіўны набор гукаў: “Jó napot”.

Гуляючы па горадзе, адразу заўважаеш некалькі вялікіх сетак кніжных крамаў. Напрыклад, “Alexandra”.


Крама “Alexandra” на плошчы Эржэбет у Пешце

А вось крама з той жа сеткі — але ўжо ў гістарычным цэнтры горада Сэкешфэхервара:



Справа ад кнігарні бачная знакамітая фігурка Арлекіна:




Што чытаюць у Сэкешфэхервары

А вось вялікая кнігарня з вялікім асартыментам сусветнай класікі на мовах арыгіналу, а таксама ангельскамоўных перакладаў філасофскіх працаў.



Кнігарня непадалёк ад базілікі Святога Іштвана — цэлыя стосы і цэлыя паліцы кніг на ангельскай мове.



А ля плошчы Свабоды — зноў шматмоўная крама.





А гэта — у самым цэнтры Буды, там, дзе звычайна ходзяць асноўныя натоўпы турыстаў і куды мясцовыя жыхары, па ідэі, мусяць зазіраць нячаста. Хіба што заходзяць па кнігі.



Ну а гэта ўжо зусім шараговая крамка — з тых, што можна прайсці і не заўважыць.



Бо іх — вельмі шмат.



А вось кнігарня на адной з вялікіх вуліц Пешта, непадалёк ад адной з самых вялікіх у Еўропе сінагог.



І, безумоўна, букіністы — часам проста на вуліцы.


Лаўка букініста ў Сэкешфэхервары

Прыемных кніжных падарожжаў!

Чытайце таксама

737