№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Філалогія ў скульптуры: Помнікі мовам, алфавітам, літарам

10 кастрычніка 2011



Die Afrikaanse Taalmonument — гэта цэлы комплекс, кожная частка якога мае сімвалічнае значэнне. Так, стваральнікі помніка нагадваюць, што ў мове афрыкаанс ёсць шмат пазычанняў, як з еўрапейскіх і афрыканскіх, так і з азіяцкіх (напрыклад, малайскай) моваў, і што афрыкаанс ёсць мостам паміж еўрапейскай і афрыканскай культурай.



На адной з плітаў сцяжынкі, што вядзе да помніка, высечаная фраза “Dit is ons erns”, што можна перакласці як “Мы наконт гэтага сур’ёзна”. А на таблічцы ля ўваходу змешчаныя фразы двух паўднёваафрыканскіх паэтаў — Нікалааса Петруса ван Вэйка Лоў і Карнэліса Якабуса Лангенховена, аўтара гімна ПАР:

“Афрыкаанс — гэта мова, якая злучае Заходнюю Еўропу і Афрыку. Яна стварае мост паміж вялікім яркім Захадам і магічнай Афрыкай... І з гэтага яднання могуць вырасці важныя рэчы — магчыма, тыя адкрыцці, якія яшчэ чакаюць афрыкаанс. Але пра што мы ніколі не павінныя забываць, дык гэта пра тое, што змены ў краіне і ландшафце напраўду адтачылі, сфармавалі, звязалі гэтую новаствораную мову... І так афрыкаанс здолеў прагучаць у гэтай маладой краіне... Нашая задача палягае ў тым, каб выкарыстоўваць цяпер і ў будучыні гэты бліскучы інструмент...”
Н. П. ван Вэйк Лоў

“Калі цяпер мы тут, у гэтай зале, усталюем шэраг слупоў, так, дзесяць слупоў, каб абазначыць мінулыя дзесяць гадоў, і на кожным слупе пазначым пэўную вышыню ад падлогі, якая будзе суадносіцца з прыкладным пісьмовым выкарыстаннем афрыкаанс у адпаведным годзе, і потым злучым у лінію гэтыя пазнакі — першая ля самай падлогі, апошняя ж пад самай столлю, гэтая лінія будзе крывой, што ўзносіцца ўвысь, і не проста імкліва падымаецца, а падымаецца таму, што неабходнасць гэтага імкліва павялічваецца. Давайце ж правядзем у нашым уяўленні крывую, што сягае ў наступныя дзесяць гадоў. Паглядзіце, спадарства, дзе апынецца яе вяршыня, — за межамі залы, высока ў блакітным небе над Блумфантэйнам у 1924 годзе”.
К. Я. Лангенховен





Яшчэ адзін моўны помнік у Паўднёвай Афрыцы — гэта помнік нідэрландскай мове. Ён знаходзіцца ў горадзе Бюргерсдорп і з’яўляецца адзіным помнікам гэтай мове ў свеце.



На таблічцы выбіты надпіс “De overwinning van de Hollandsche taal” — “Перамога галандскай мовы”.

Першапачаткова помнік быў усталяваны ў 1893 годзе ў гонар барацьбы за афіцыйны статус нідэрландскай мовы ў брытанскай Капскай калоніі. Але падчас Другой англа-бурскай вайны, у 1901 годзе, статуя была разбураная брытанцамі. У 1907 годзе яе вырашылі аднавіць, і на тым самым месцы была ўсталяваная копія. У 1939 годзе знайшліся рэшткі старой статуі, і цяпер яны абедзве ўтвараюць манумент.

У Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя, знаходзяцца Прысады глаголіцы (Aleja glagoljaša), помнік найстарэйшай славянскай азбуцы, увасоблены ў камні скульптарам Жэлімірам Янэшам у перыяд паміж 1977 і 1983 гадамі. Прысады цягнуцца больш як на 6 км уздоўж дарогі паміж самым маленькім у свеце горадам Хум і вёскай Роч, па абодва бакі ад якой размешчаныя скульптуры ў выглядзе глагалічных літараў. Усяго ў Прысадах глаголіцы 11 помнікаў. Першы з іх — калона Чакаўскага парламента (які і прыняў рашэнне пра ўсталяванне помніка) у выглядзе літары “Слова”, якая апроч гэтага мае значэнне “Розум”.



Стол Кірыла і Мяфодзія.



На ўсходнім схіле гары Арагац у Арменіі ў 2005 годзе ў гонар 1600 годдзя армянскага пісьменства быў усталяваны помнік армянскаму алфавіту і яго стваральніку Месропу Маштоцу.



Адкрыты ў 2007 годзе помнік рускай мове ў Белгарадзе.





Помнік літары “Ё” ў горадзе Ульянаўску. Усталяваны ў 2007 годзе.





Помнік літары “Ў” у Полацку, усталяваны ў верасні 2003.



Помнік літары “Ö” мовы комі ў горадзе Сыктыўкары. Усталяваны 9 чэрвеня 2011 году. Скульптар — Аляксандр Выбараў.



Мінск, літара “А”.

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
2004