Беларускія кніжныя вокладкі 2009
13 студзеня 2010
Аднак гэта з першага погляду. Прыгледзеўшыся пільней да мастацкіх выданняў мінулага года, я выбрала сёе-тое для вашай увагі. Але адразу хачу зазначыць, што адабрана гэта ўсё на густ аматара кнігі, чытача, пакупніка і частага заўсёдніка кнігарняў. Таму ласкава запрашаю вас падзяліцца сваім меркаваннем і нават паспрачацца на гэты конт.
Першае, што кідаецца ў вочы, гэта тэндэнцыя да серыйнасці, а таму і пачнем з серый.
Цешаць сваім дызайнам кніжкі-малюткі ад выдавецтва “Галіяфы”.
Вабяць да сябе і кніжкі з серыі “Кнігарня пісьменніка”.
Праз сваю колацэнтрычнасць сюды б магла патрапіць і “Параноя” Марціновіча, аднак яе няма ў беларускіх кнігарнях, дый выдадзена яна не ў беларускім выдавецтве.
Асаблівы прыз маёй душы атрымлівае серыя кніг Алеся Разанава, гэтак званыя “яйкаквадраты”.
Дызайн навуковай, даведачнай, навучальнай літаратуры заўжды ў нас кульгае. Аднак з’явілася серыя “Беларускія еўраграматыкі” ў даволі простым, аднак прывабным афармленні.
У намінацыі “Перакладная кніга” прадстаўляю вашай увазе двухтомнік Збігнева Герберта.
Працягнем агляд прыгожых перакладных выданняў… Прызнацца, яны ў нас афармляюцца даволі прыстойна.
Дзіцячая літаратура – пытанне самае балючае, таму тут я пакажу не лепшае, а тое, што ёсць.
А ёсць вельмі цікавая і незвычайная ў сваім афармленні кніга Алеся Кудрыцкага “Прыгоды капітана Танакі”. Прынамсі, у нас такога яшчэ не было.
Ёсць серыя сучасных казак для дзяцей.
Ёсць светлая “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, сонечныя “Прыгоды бульбобаў”, бурлівая “Нябесная рэчка” і касмічны “У сям’і расце мужчына”.
Як бачым, даволі разнастайныя падыходы да афармлення дзіцячай кнігі.
У 2009 выйшаў таксама часопіс “Паміж”, прысвечаны дзіцячай літаратуры, вокладка якога дагэтуль рве мне мозг.
Не магу тут не згадаць кнігу “Рыцары і дойліды Гародні” Алеся Краўцэвіча з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава.
Цікава аформлены вокладкі навукова-папулярных выданняў:
І напрыканцы вокладкі, якія проста падабаюцца, а чаму – Бог яго ведае…