№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нямецкія кнігарні: досвед Прайдзісвета

4 лютага 2010

Дык вось, у цэнтры я налічыў восем кнігарняў, не беручы пад увагу розныя маленькія крамкі. Ну і што, скажаце вы. А тое, што ў гэтым горадзе насельніцтва 160 тысяч, і гэта толькі на невялікім пятачку Старога гораду. Ды сярод тых, што я наведаў, многія пераўзыходзяць па плошчы мінскія і займаюць не адзін паверх.









У тамтэйшых кнігарнях, як і ў нашых, можна тырчэць колькі захочаш і чытаць. Але, як на мяне, то нашым у параўнанні з нямецкімі не стае месцаў для сядзення, каб пакупніку не трэба было курчыцца над кніжкай стоячы. Зрэшты, і ў Ольдэнбургу не кожная крама можа выкраіць месца для чытання, відаць, шкада нейкі стэлаж прыбраць.





Калі ў нас спытаць пра кніжку ў прадавачкі, то часцей за ўсё яна ідзе з табой да паліцы і пачынае шукаць, а не знайшоўшы, пытае ў калегі, а тая адсылае яе да іншай паліцы і г.д. Немкі (у Германіі таксама ў гэтай сферы працуюць пераважна жанчыны) у такім выпадку лезуць у кампутар і спраўджваюць там, а тады ўжо ідуць да стэлажу і адразу ж дастаюць табе кніжку. Альбо, калі кніжкі цяпер няма, то ты яе тут жа можаш замовіць, і ўжо праз дзень-два яна будзе цябе чакаць, прыходзь і забірай. У нас, здаецца, таксама можна замаўляць (падазраю, што ў мінскай ”Акадэмкнізе” гэта працуе больш-менш), але мне ні разу не прапаноўвалі.









А яшчэ мне спадабаліся кнігарні пры універсітэце імя Карла фон Асецкага, іх ажно дзве: у першай вы знойдзеце больш падручнікаў і спецыяльнай літаратуры па вашай навуцы, а ў другой усё астатняе, да таго ж, на вуліцы поруч з адным з карпусоў амаль заўсёды стаіць мужычок і гандлюе букіністычнымі кнігамі. Прыгадаўся мне з гэтай нагоды філфак БДУ і тое, як сышла ў нябыт букіністычная крамка Сан Саныча, а на яе месцы цяпер можна перакусіць і папіць гарбаты.





Людзей, між іншым, у Ольдэнбургскіх кнігарнях багата, і не толькі каля стэлажоў, дзе выстаўленыя кніжкі “на падарунак”, але і каля паліцаў з класікай, мастацкімі альбомамі, слоўнікамі, літаратурай на замежных мовах (вось чаго нам сапраўды не стае), дзіцячай літаратурай (ці не самыя мае любімыя аддзелы), ды каля ўсіх астатніх паліцаў пакупнікоў дастаткова.







І на заканчэнне хачу сказаць, што ў нашых кнігарнях часта літаратуры на беларускай мове не больш (а бывае, і менш), чым у Ольдэнбургу на Плятдойч (ніжненямецкай).

Чытайце таксама

668