№18: Некаторыя любяць паэзію

№18: Некаторыя любяць паэзію

...І ўсё адно мы трымаемся за паэзію, усё адно яе пішам, перакладаем і чытаем, знаходзім і адкрываем для сябе новых і забытых паэтаў і паэтак. Усё роўна самотна рухаемся разам з вершам, рухаемся за ім, ухапіўшыся за ягоныя “парэнчы”, спрабуем адшукаць яго пачатак, намацаць яго “мерыдыян” і, як казаў паэт Паўль Цэлан, прыйсці на сустрэчу з сабой.

Чытаць далей

Англасаксонскія чытанні з “ПрайдзіСветам”: словы, належна злучаныя Антонам Францішкам Брылём

31 сакавіка 2010

Англасаксонскія чытанні з “ПрайдзіСветам”: словы, належна злучаныя Антонам Францішкам Брылём


Першая частка імпрэзы мела назву “Словы належна злучаныя” і была прысвечаная ўласна англасаксонскай паэзіі. Спачатку перакладчык зачытаў урывак паэмы “Бэўвульф” у арыгінале – магчыма, гэта быў першы раз, калі ў Беларусі загучала англасаксонская мова, – а пасля прачытаў некалькі ўрыўкаў з беларускага перакладу паэмы, адначасова каментуючы самыя цікавыя ці самыя складаныя месцы. Так, напрыклад, слухачы даведаліся, што старажытныя воі моцна выхваляліся перад боем, але добрым воем лічыўся толькі той, хто, як Бэўвульф, потым выконваў усё, чым хваліўся; даведаліся і пра татальны песімізм тагачаснага светаўспрымання: нават пры апісанні падзеяў, што мелі шчаслівы вынік, у творы заўсёды прысутнічае згадка пра магчымыя беды і няшчасці.



Па традыцыі на вечарыне перакладчык правёў тэматычную віктарыну, у якой прысутным прапаноўвалася адказаць на пытанні па гісторыі і літаратуры Брытанскіх выспаў. Пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Гэтым разам гэта былі тыя, хто ведаў, да якое падгрупы адносілася стараангельская мова, які нобелеўскі лаўрэат перакладаў “Бэўвульфа” на сучасную ангельскую, як па-сучаснаму гучыць “зямля чужынцаў” і іншае. Астатнія адукаваліся :).



Пры канцы першай часткі вечарыны Антон Брыль паралельна прачытаў два тэксты – урывак з паэмы “Бэўвульф” і гімн св. Кэдмана: абодва яны былі прысвечаныя стварэнню свету. Такім чынам перакладчык прадэманстваў магчымасці вар’явання адной і той жа тэмы ў рамках англасаксонскай паэтыкі. Пасля ён адказаў на пытанні прысутных, расказаў пра праблемы перакладу эпасу і пра вырашэнне гэтых праблемаў у беларускім перакладзе.



Другая частка – “Рачная вада і дубовае лісце” – была прысвечаная творчасці самога Антона Францішка Брыля, якога ва ўступным слове да вечарыны Марыйка Мартысевіч назвала кансерватыўным мадэрністам. А. Брыль прачытаў некаторыя вершы, што былі нядаўна надрукаваныя ў літаратурным нумары часопіса “Arche”, а таксама паэму пра Гольшу разам з урыўкам з “Літоўскай хронікі”. Як зазначыў сам паэт, яго творчасць мае міфапаэтычную скіраванасць: паэма фактычна дапаўняе аповед з летапісу і такім чынам стварае новую легенду – ці сама робіцца новай легендай.



Фота і відэа Паліна Маслянкова.

Чытайце таксама

8 студзеня 2017

"Перакладчыцкая майстэрня" аб'яўляе набор

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

26 чэрвеня 2017

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

14 красавіка 2017

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

13 студзеня 2017

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

іншыя навіны
129