№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прайдзісвет-Букоўскі ў перакладах “ПрайдзіСвета”

19 траўня 2010

Прайдзісвет-Букоўскі ў перакладах “ПрайдзіСвета”
Назва імпрэзы “Бухло, жанчыны і вершы” адлюстроўвае асноўныя прынцыпы, на якіх трымаецца “легенда” пра жыццё гэтага вядомага ва ўсім свеце аўтара. І менавіта пра гэтыя аспекты публіцы расказвалі перакладчыкі яго твораў на беларускую.



Ігар Кулікоў, перастваральнік апошняга рамана Букоўскі “Чытво”, падзяліўся з аматарамі літаратуры сваімі ўражаннямі ад прачытанага і перакладзенага, а таксама зачытаў урыўкі з гэтага яшчэ не надрукаванага па-беларуску твора. Агідныя і смешныя моманты з рамана межаваліся са шчымліва-лірычнымі і ў вялікай ступені давалі магчымасць адчуць асноўныя эстэтычныя прынцыпы пісьменніка.



Пра стасункі Букоўскі са шматлікімі жанчынамі апавяла Наста Гвоздзева, перакладчыца яго апавядання “Самая прыгожая жанчына ў горадзе”. Акрамя ўрыўка з гэтага апавядання ў выкананні Насты прагучаў верш, спецыяльна перакладзены для імпрэзы. Цалкам прачытаць апавяданне можна ў першым нумары “ПрайдзіСвета”.



Паэзіяй Букоўскі завяршыла вечарыну Юля Цімафеева. Дарэчы, гэтым разам выступоўцы вырашылі крыху змяніць фармат вечарыны і дадалі да чытання перакладаў сучасных тэхналогій. Прыкладам, арыгіналы некаторых вершаў гучалі ў выкананні самога Чарлза Букоўскі, а на экране змянялі адзін аднаго фотаздымкі з жыцця Бука, як яго называюць фанаты.

Чытае Ігар Кулікоў

Натуральна ўпісалася ў фармат вечарыны і віктарына па жыцці і творчасці Чарлза Букоўскі. Прызы атрымалі найбольш уважлівыя і эрудыраваныя наведнікі імпрэзы.



Фота і відэа Паліны Маслянковай.

Чытайце таксама

1416