Паэзія Ўладзімера Арлова па-польску
1 чэрвеня 2009
На першым этапе конкурсу, які прайшоў у сакавіку 2008 г., з 46 еўрапейскіх краінаў былі выбраныя сем – Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя і Швецыя. Перакладчыкі-эксперты, якіх запрасілі арганізатары, вылучылі па адным паэце ад кожнай краіны і ўзяліся перакладаць іх кнігі на польскую мову. Па адным зборніку кожнага фіналіста выйдзе ў спецыяльнай серыі «Еўрапейскі паэт свабоды – намінацыі».