№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганкураўская прэмія за 2009 год уручаная

2 лістапада 2009

Ганкураўская прэмія за 2009 год уручаная
На апошнім этапе галасавання журы абірала пераможцу з чатырох раманаў. Апроч раману Ндзьяй, гэта "Людзі" Ларана Мавіньера, "Уся праўда пра Мары" Жана-Філіпа Тусэна і "Утоеныя гадзіны" Дэльфіны дэ Віган.

Мары Ндзьяй нарадзілася ў 1967 годзе ў г. Піціўе. Яе бацька – сенегалец, маці – францужанка. Жонка пісьменніка Жана-Іва Сандрэ. Піша з 12 гадоў, упершыню апублікавала свае творы ў 18-гадовым узросце. Аўтар апавяданняў, раманаў, п'есаў, кінасцэнараў. У рамане "Тры моцныя жанчыны" ўпершыню звярнулася да сенегальскіх рэаліяў.

З анатацыі да кнігі: "Тры аповеды, тры жанчыны, якія кажуць "не". Кожная змагаецца за тое, каб захаваць сваю годнасць сярод прыніжэнняў, якія з метадычнай і неспасцігальнай упартасцю прыносіць жыццё. Майстэрства Мары Ндзьяй раскрываецца тут ва ўсёй сваёй непаўторнасці і таямнічасці. Чытача зачароўвае бездакорная вытанчаная проза і аддае яго ва ўладу неўтаймоўнае сілы пачуццяў".
паводле academie-goncourt.fr

Чытайце таксама

356