№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Перакладчык Алексіевіч: “У ёй шмат ад савецкага чалавека, але не варта ўспрымаць гэта негатыўна”

12 ліпеня 2012

Перакладчык Алексіевіч: “У ёй шмат ад савецкага чалавека, але не варта ўспрымаць гэта негатыўна”
“Чарнобыльская малітва” выдавалася ў Польшчы і раней, але гэта быў непрафесійны пераклад з кепскай рэдактурай. У той версіі яна называлася “Крык Чарнобылю”. Тым не менш, кніга і тады набыла вядомасць.

Перакладчык твораў Святланы Алексіевіч на польскую Ежы Чэх расказаў пра сваю працу над кнігай.

Е. Чэх: Ведаеце, гэта складаней чытаць, чым перакладаць. Я маю на ўвазе фактуру, тое, пра што яна піша. Часам гэта настолькі жахлівыя рэчы, што перакладчык перажывае больш, чым чытач. Бо я, перакладаючы, мушу падрабязна сабе ўявіць, як гэта выглядала. Калі чытаеш пра тое, што жанчына ў партызанскім атрадзе топіць сваё дзіця, каб яно не выдала атрад, гэта ўспрымаецца нашмат мацней, чым іншыя тэксты.

Цяпер Ежы Чэх перакладае чарговую кнігу С. Алексіевіч — “Апошнія сведкі”. Гэта кніга пра дзяцей вайны.

Е. Чэх: Яе аповеды сапраўдныя. Магчыма, яны аднабаковыя, але Алексіевіч прафесійна перадала іх сутнасць. Некаторыя дэталі проста ўнікальныя. Дзякуючы ім палякі могуць зразумець, як выглядала вайна для народаў былога СССР. Бо для палякаў гэта вельмі часта нешта эфемернае.

У Беларусі пра Святлану Алексіевіч часта вядуцца спрэчкі: ці беларускую літаратуру яна стварае? Можа, савецкую ці рускую? А як гэта адчуў яе перакладчык?

Е. Чэх: Яна адчувае сябе беларускай, але гэта іншая Беларусь, не бел-чырвона-белая. Хаця гэта абсалютна не азначае, што яна супраць незалежнасці. У ёй шмат ад савецкага чалавека, але не варта ўспрымаць гэта ў негатыўнай афарбоўцы. Яе кнігі — гэта аповесці пра савецкіх людзей, якія паверылі ва ўтопію. Яна хоча іх зразумець, можа, таму, што хоча зразумець саму сябе.

Дзед Ежы Чэха паходзіць з Беларусі. Ён вучыўся ў Ігуменскай гімназіі. Сёння гэта мястэчка Чэрвень. Сам Ежы Чэх кажа, што гэты эпізод сямейнай гісторыі моцна паўплываў на яго станаўленне і адыграў не апошнюю ролю ў тым, чым ён сёння займаецца.
паводле radyjo.net

Чытайце таксама

379