№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Наста Манцэвіч выдала дэбютны зборнік

18 ліпеня 2012

Наста Манцэвіч выдала дэбютны зборнік
У зборнік Насты ўвайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуццямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.



Наста Манцэвіч нарадзілася ў Вілейцы, у 2008 годзе перамагла ў міжнародным паэтычным слэме на Махно-фэсце (Гуляйполе, Украіна), фіналістка літаратурнага конкурсу да 100-годдзя “Нашай нівы”, які ладзіў беларускі ПЭН-Цэнтр, удзельніца праекту “Чорна-белыя вершы”.


* * *

Мы крочылі побач
рука ў руку
да пляча плячо
твар у твар
вочы ў вочы
у рот рот.

Так мы ступалі, крочылі
нага ў нагу,


пакуль ты не збочыла.

І цяпер вока за вока,
цяпер — зуб за зуб.

Усё, што ты з сабою забрала
я выскубу, адгрызу —
вярну сабе ўсё,
да сябе вярнуся…

Забяру сабе свае вочы,
з твару змыю твой твар,
адляплю ад вуснаў твае вусны,
вырву руку з рукі.

І калі сэрца сціснецца ад адчаю,
я буду шаптаць як мантру,
што ты — родная,
баючыся паверыць,

што ты чужая.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

620