№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навукоўцы знайшлі гістарычную аснову эпасаў у сацыяльных сувязях

26 ліпеня 2012

Навукоўцы знайшлі гістарычную аснову эпасаў у сацыяльных сувязях
Даследчыкі прааналізавалі тэкст трох незалежных эпічных твораў — “Іліяды”, “Бэўвульфа” і ірландскага “Выкрадання быка з Куальнге”. У іх змяшчаюцца апісанні 714, 74 і 404 персанажаў адпаведна. Калі дзейныя асобы эпасу былі знаёмыя ці сустракаліся, даследчыкі лічылі іх звязанымі і на аснове гэтага будавалі сацыяльны граф для кожнага з твораў. Такі ж граф сувязяў складаўся і для некаторых узораў сучаснай мастацкай літаратуры — “Звязу Пярсцёнка” Толкіна, шэкспіраўскага “Рычарда III”, “Адрынутых” Гюго. Атрыманыя графы аналізавалі і параўноўвалі з тапалогіяй рэальных сацыяльных сетак.

Выявілася, што сувязі і персанажаў эпасу, і персанажаў сучаснай літаратуры маюць найважнейшыя рысы тапалогіі рэальных сувязяў паміж людзьмі — кластарызаванасцю і невялікай сярэдняй адлегласцю. Кластарызаванасць мае на ўвазе наяўнасць груп, унутры якіх людзі або персанажы цесна звязаныя паміж сабой. Невялікая сярэдняя адлегласць у рэальных сацсетках знайшла адлюстраванне ў гіпотэзе “цеснага свету” і “шасці поціскаў рукі”.

Аднак у некаторых рысах мастацкая літаратура адрозніваецца як ад старажытнага эпасу, так і ад рэальных сацыяльных сетак. Напрыклад, большасць другарадных персанажаў у ёй былі звязаныя з галоўнымі героямі і ні з кім іншым. Матэматычна гэта адбівалася на размеркаванні вузлоў графаў па ліку звязаных рэбраў і на здольнасці захоўваць звязнасць падчас выдалення галоўных вузлоў (цэнтральных персанажаў).

Распрацаваная методыка адкрывае новы спосаб аналізу гістарычнай дакладнасці міфаў. Калі за эпасам “Іліяды” і “Бэўвульфа” большасць даследчыкаў прызнае наяўнасць гістарычнай асновы, то з нагоды “Выкрадання быка з Куальнге” навукоўцы маюць сур’ёзныя сумневы. Праца фізікаў паказвае, што “Выкраданне” значна больш падобнае да гістарычных міфаў накшталт “Бэўвульфа”, чым да міфаў выдуманых накшталт “Звязу Пярсцёнка”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

541