№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў новы поўны збор твораў Бэна Джонсана

7 жніўня 2012

Выйшаў новы поўны збор твораў Бэна Джонсана
Грунтоўны сямітомнік, плён працы навукоўцаў некалькіх краін, выйшаў у выдавецтве Кембрыджскага ўніверсітэта. Усе тэксты суправаджаюцца дэталёвымі каментарамі, а ў якасці ілюстрацый ў выданні змешчаныя партрэты, карты, эскізы касцюмаў і дэкарацый. “Прадстаўляючы яго [Джонсана] працы ў сучасным правапісе і ў храналагічным парадку, кембрыджскае выданне паказвае іх дзівоснае багацце і складанасць, зноў робячы іх цалкам даступнымі сучасным чытачам і выканаўцам”, — кажа адзін з рэдактараў выдання Марцін Батлер. “І перакладчыкам”, — не можам не дадаць да гэтага мы.

Прачытаць больш пра выданне можна на сайце выдавецтва.

Чытайце таксама

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

іншыя навіны
188