№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Смуглявай лэдзі” Шэкспіра была гаспадыня бардэлю?

29 жніўня 2012

“Смуглявай лэдзі” Шэкспіра была гаспадыня бардэлю?
У распараджэнне літаратуразнаўцы з універсітэта Чычэстэра трапілі дзённікі Філіпа Хэнслаў, сучасніка Шэкспіра, уладальніка тэатра “Ружа” (чацвертага ў Вялікабрытаніі), трупа якога канкуравала з акторамі шэкспіраўскага тэатра. Пры гэтым Хэнслаў таксама ставіў п’есы ангельскага драматурга.

Паводле словаў Солкелда, у дзённіках Хэнслаў ёсць адсылкі да Чорнай Люсі, а таксама яе кампаньёна і ўладальніка іншага бардэлю Гілберта Іста. Аўтар піша, што ён часта абедаў з Істам, а акрамя таго, Іст быў кіраўніком нерухомасці Хэндслаў. Солкелд робіць выснову, што гэтая пара была добра вядомая ў тэатральных колах, і Шэкспір ​​напэўна ведаў Люсі.

Акрамя таго, Солкелд мяркуе, што Шэкспір ​​быў звязаны з раёнам Клеркенуэл. На думку навукоўца, там жылі сваякі драматурга, і ён там часта бываў.

Дункан Солкелд падкрэсліў, што Чорная Люсі — найбольш верагодная кандыдатура на ролю “смуглявай лэдзі”. Разам з тым навуковец удакладніў: хто б ні стаяў за яе вобразам, Шэкспір ​​відавочна надзяліў яго рысамі і рэпутацыяй прастытуткі з Клеркенуэла.

“Смуглявай лэдзі” з чорнымі як смоль валасамі і чорнымі вачыма прысвечана больш за дваццаць санэтаў са 154 — са 127-га па 152-і. Большасць з іх Шэкспір ​​напісаў у 1592—1599 гг., яны былі надрукаваныя ўпершыню ў 1609 годзе. У 2001 годзе ў паўднёваафрыканскіх навукоўцаў ўзнікла ідэя, што крыніцай натхнення Шэкспіра была не толькі рэальная дама, але і курэнне марыхуаны, што выклікала крытыку шэкспіразнаўцаў.

Даследаванне Солкелда будзе апублікаванае выдавецтвам Ashgate у кастрычніку.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
348