№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Германіі здымуць экранізацыю “Чапаева і Пустэчы”

29 жніўня 2012

У Германіі здымуць экранізацыю “Чапаева і Пустэчы”
Праект быў анансаваны яшчэ ў 2009 годзе. Вядома, што фільм будзе называцца “Мезенец Буды” (Buddha's little finger) — пад такім загалоўкам раман быў апублікаваны ў ЗША. Рэжысёрам карціны выступіў Тоні Пэмбертан, ён жа працаваў над сцэнаром.

Паводле словаў прадусара карціны Карстэна Штэтэра, з сюжэтам арыгінальнай кнігі абышліся вельмі вольна. Ад шматлікіх сюжэтных ліній кінематаграфісты адмовіліся. Пры гэтым Пялевін азнаёміўся са сцэнаром і, як адзначае прадусар, застаўся задаволены вынікам. На здымках пісьменнік прысутнічаць не будзе.

Бюджэт фільма складзе 2,5 мільёна даляраў. Мяркуецца, што здымкі будуць завершаныя да 30 верасня. Стужку збіраюцца прадставіць гледачам у 2013 годзе.

Раман Пялевіна “Чапаеў і Пустэча” быў апублікаваны ў 1996 годзе. Падзеі кнігі разгортваюцца ў двух часавых перыядах — у 1919 годзе і ў пачатку 1990-х. Галоўны герой — паэт-дэкадэнт Пётр Пустэча, які жыве ў абедзвюх эпохах. У экранізацыі яго ролю выканае брытанскі актор Тобі Кэбел (“Кантроль”, “Матч-пойнт”, “Баявы конь”).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

341