№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Дзённік Анны Франк” стане мабільным дадаткам

5 верасня 2012

“Дзённік Анны Франк” стане мабільным дадаткам
Праграма ўключыць фрагменты з дзённіка Анны, агучаныя брытанскай акторкай Хелен Бонэм Картэр. Акрамя гэтага, туды ўвойдуць фатаграфіі і відэазапісы, дакументы з архіву Фонду Анны Франк, план будынка ў Амстэрдаме, дзе дзяўчынка з сям'ёй хавалася ад нацыстаў, і факсімільныя копіі старонак дзённіка.

Дадатак, які атрымае назву Anne Frank App, выйдзе 18 кастрычніка. Інтэрфэйс праграмы будзе англамоўным. На якіх платформах будзе даступны дадатак, не ўдакладняецца.

Анна Франк нарадзілася ў Германіі ў 1929 годзе. Калі ў краіне пачаліся ганенні на габрэяў, сям’я дзяўчынкі перабралася ў Нідэрланды. З 1942 году сям’я Франк і яшчэ некалькі чалавек хаваліся ад нацыстаў у патаемных пакоях дому ў Амстэрдаме, які займала кампанія бацькі Анны. У 1944 годзе групу па даносе адшукалі гестапаўцы. Насельнікі “Прытулку” (так Анна называла дом у дзённіку) былі адпраўленыя ў канцлагеры. Выжыць удалося толькі бацьку дзяўчынкі Ота Франку.

Знаходзячыся ў “Прытулку”, Анна вяла дзённік, у якім апісвала сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх. Пасля арышту кнігу з запісамі захавала сяброўка сям’і Франк і пасля перадала яе бацьку Анны. Дзённік быў упершыню апублікаваны ў 1947 годзе. Ён перакладзены больш чым на 60 моваў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

461