№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сярод прэтэндэнтаў на Angelus беларусаў няма

5 верасня 2012

Сярод прэтэндэнтаў на Angelus беларусаў няма
У шорт-ліст прэміі сёлета ўвайшлі наступныя кнігі:
— Андрый Бондар “Гісторыі значныя і нязначныя”;
— Яцак Дэнэль “Сатурн”;
— Міленка Ергавіч “Срда спявае ў сутонні ў Зялёныя Святкі”;
— Ласла Краснахаркаі “Вайна і вайна”;
— Магдалена Тулі “Італьянскія шпількі”;
— Міхал Віткоўскі “Дрывасек”;
— Томаш Змешкал “Любоўны ліст, пісаны клінапісам”.

— Першы раз журы не давялося весці заўсёдных спрэчак, ці варта ўлучаць у шорт-ліст літаратурны рэпартаж, — адзначыў Міраслаў Спыхальскі, адзін з суддзяў прэміі.

— Нашыя паседжанні былі гэтым разам надзіва спакойныя. Мы без спрэчак выбралі сем твораў, — сказаў суддзя Томаш Любеньскі. — Да фіналу не дайшлі ні літаратурныя рэпартажы, ні манаграфіі, хаця былі сярод іх і выбітныя кнігі. Проста сёлета столькі цудоўных раманаў, напісаных у розных стылях на высокім мастацкім узроўні! Гэта галасы маладога пакалення, і яны вельмі разнародныя. Гэтым разам аўтары не змагаліся з паваеннымі траўмамі Цэнтральнай Еўропы.

— Мы можам сцвярджаць, што раман цяпер пачуваецца вельмі добра, — падсумавала суддзя Юстына Сабалеўска.

Лаўрэат прэміі будзе названы ўжо 20 лістапада. Яго імя зробіцца вядомым падчас урачыстай цырымоніі ва Уроцлаўскай оперы. Пераможца атрымае чэк на 150 тысячаў злотых і статуэтку Angelus аўтарства Эвы Расана. Узнагароду атрымае таксама перакладчык кнігі-пераможцы — прэмію ў памеры 20 тысячаў злотых ахвяруе Найвышэйшая прафесійная школа імя Ангелуса Сілезіюса ў Валбжыху. Калі ўзнагароду атрымае польскі аўтар, журы вызначыць і найлепшага перакладчыка замежнага выдання.

Уручэнню ўзнагароды будуць папярэднічаць сустрэчы з аўтарамі. “Мы хочам, каб ва Уроцлаў прыехала як мага больш намінаваных пісьменнікаў і лаўрэат. Спадзяемся, што ўручэнне ператворыцца ў невялікі літаратурны фестываль”, — паведаміў Яраслаў Брода, дырэктар Уроцлаўскага дэпартамента культуры.

Урачыстае ўручэнне прэміі арганізуе музычны тэатр “Капітоль” і зрэжысуе Томаш Ман.
паводле wroclaw.pl

Чытайце таксама

484