№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Японец скраў з бібліятэк амаль 900 кніг

6 верасня 2012

Японец скраў з бібліятэк амаль 900 кніг
Спачатку паліцыя затрымала 61-гадовага беспрацоўнага Міцуку Суіцу за тое, што ён скраў з бібліятэк 12 кніг за паўгоду. Але калі да яго дадому прыйшлі з ператрусам, то знайшлі там амаль 900 скрадзеных кніг. У гутарцы з прадстаўнікамі органаў правапарадку бібліятэчны злодзей заявіў, што не вяртаў кніг у бібліятэку, бо хацеў, каб усе прачытаныя творы былі ў яго дома.

Агульная шкода, нанесеная японскім бібліятэкам, склала два мільёны ен (каля 25 тысяч даляраў). Цяпер Міцуку Суіцу пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да дзесяці гадоў альбо штраф у памеры 500 тысяч ен.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

485