№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Варшаве выйшаў новы Беларуска-польскі слоўнік

11 верасня 2012

У Варшаве выйшаў новы Беларуска-польскі слоўнік
Слоўнік ахоплівае не толькі асноўны лексічны склад сучаснай беларускай мовы, але і пэўную колькасць размоўных, рэдкіх, устарэлых і спецыяльных словаў з розных галінаў навукі, мастацтва і тэхнікі.

У падрыхтоўцы слоўніка бралі ўдзел: Ніна і Аляксандр Баршчэўскія, Тэрэса Хыляк-Шрэдар, Ядвіга Глушкоўска-Бабіцка, Тэрэса Ясіньска-Соха, Мікалай Цімашук, Мікола Хаўстовіч і іншыя. Адным з ініцыятараў слоўніка і ўдзельнікам калектыву на пачатковым этапе быў памерлы ў 2001 годзе прафесар Альберт Барташэвіч.

Беларуска-польскі слоўнік адрасаваны шырокаму колу асобаў, між іншым, студэнтам, перакладчыкам, журналістам, бізнэсоўцам і г.д.
паводле radyjo.net

Чытайце таксама

718