№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Перуанскія пісьменнікі ў масках змагаюцца за права выдаць кнігу

11 верасня 2012

Перуанскія пісьменнікі ў масках змагаюцца за права выдаць кнігу
Спаборніцтвы пісьменнікаў капіююць рэстлерскія двубоі. Толькі на рынгу аўтары мераюцца не фізічнай сілай — а сілай літаратурнага таленту. За пяць хвілін аўтары павінны скласці па аповедзе, у кожным з якіх мусяць прысутнічаць па тры сюжетаўтваральныя элементы, якія выбірае судзейская калегія спаборніцтва. Змаганне вядзецца адзін на адзін. Той, хто прайграе, выбывае, а вось пераможца сезону атрымлівае не толькі сімпатыі публікі, але і магчымасць выдаць кнігу ўласных твораў.



Рэкламная абвестка спаборніцтва: "Шукаем пісьменнікаў-змагароў"

Спаборніцтвы па літаратурнай імправізацыі “Lucha Libro” праводзяцца ў Ліме ўжо другі сезон. Яны праходзяць кожны тыдзень у вядомым сталічным бары “La Noche”. Чэмпіён першага сезона спаборніцтваў Франсіска Эрмоса ўжо атрымаў галоўны прыз спаборніцтваў — публікацыю ўласнай кнігі.

Арганізатар чэмпіянату, Крыстафер Васкес, задумаўся пра стварэнне такога спаборніцтва яшчэ гадоў дзесяць таму. Падставай зрабілася вечнае непрызнанне маладых таленавітых аўтараў. Не задаволіўшыся тады банальным і дарагім выданнем уласнай кнігі за свой рахунак, ён вырашыў прасоўваць маладых аўтараў у такой незвычайнай форме.

Вядома, жанр літаратурнай імправізацыі налічвае ўжо стагоддзі. Аднак яшчэ ні разу такія імправізацыі не праводзіліся ў форме сапраўдных літаратурных баёў. Абраная Васкесам форма прадстаўлення маладых аўтараў набыла поспех у Перу.

Цяпер у журы спаборніцтваў засядаюць вядомыя пісьменнікі, журналісты і дзеячы культуры. У гэтым сезоне ў спаборніцтве бяруць удзел 32 пісьменнікі. Паглядзець на змаганне прыходзіць каля двухсот чалавек. Прычым у зале сярод саміх гледачоў разыгрываюцца не абы-якія баталіі — некаторыя аспрэчваюць рашэнне журы, шумна і весела падтрымліваючы сваіх улюбёнцаў, іншыя ж наведвальнікі і самі ўступаюць у зале ва ўласныя літаратурныя спаборніцтвы — бо менавіта гэта і мае на ўвазе жанр імправізацыі. А самі арганізатары, бачачы поспех прадпрыемства, нават склалі адмысловы даведнік для тых, хто пажадае правесці такога роду чэмпіянат у сваім горадзе.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

499