№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны конкурс на ўдзел у першай беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні

13 верасня 2012

Абвешчаны конкурс на ўдзел у першай беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні
Майстэрня дазволіць перакладчыкам абедзвюх краін інтэнсіўна папрацаваць над яшчэ не завершанымі перакладамі і абмяняцца досведам са сваімі нямецкімі і беларускімі калегамі.

Майстэрня ахоплівае шырокі спектр тэмаў — ад вырашэння канкрэтных перакладчыцкіх праблем да разгляду агульных адрозненняў паміж беларускай і нямецкай мовамі і крытэраў якасці літаратурнага перакладу. Таксама ўдзельнікі майстэрні абмяркуюць некаторыя пытанні з перакладчыцкай практыкі і тэму прафесійнай падрыхтоўкі маладога пакалення перакладчыкаў у Германіі і Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца пяць перакладчыкаў мастацкай літаратуры з беларускай мовы на нямецкую і пяць — з нямецкай мовы на беларускую. Умова ўдзелу — як мінімум адзін апублікаваны пераклад.

Час правядзення: з 25 (прыбыццё ўдзельнікаў) да 29 лістапада 2012 (дзень ад’езду).

Месца: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, актавая зала на 4-м паверсе.

Удзел у майстэрні бясплатны.

Заяўка на ўдзел уключае наступныя пункты:

1. Кароткая біяграфія і спіс публікацый.
2. Пяць старонак актуальнага, яшчэ не завершанага ўласнага перакладу (гэта можа быць проза, паэзія, эсэ, п’еса і г.д.; у выпадку з паэзіяй дапускаецца меншы аб’ём тэксту). Патрабаванні да фармату: падвойны інтэрвал, нумарацыя радкоў у левым полі, месца для заўваг у правым полі.
3. Адпаведныя старонкі тэксту арыгіналу.
4. Сціслая характарыстыка аўтара і твора (1 старонка).
5. Кароткае апісанне цяжкасцяў, якія ўзніклі падчас перакладу прадстаўленага тэксту.

Усе дасланыя матэрыялы мусяць быць пазначаныя імем канкурсанта. Заяўку на ўдзел у майстэрні дасылайце выключна ў электроннай форме Веры Дзядок на адрас vera.dziadok@minsk.goethe.org.

Апошні тэрмін падачы заявак — 13 кастрычніка 2012.

Чытайце таксама

375