№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

За галаву Рушдзі паднялі ўзнагароду

18 верасня 2012

За галаву Рушдзі паднялі ўзнагароду
Узнагарода за галаву пісьменніка была павялічаная на 500 тысяч даляраў і цяпер складае 3,3 мільёна. Арганізацыя абяцае перадаць грошы любому чалавеку, які зможа выканаць фетву аяталы Хамэйні. У 1989 годзе Хамэйні абвінаваціў Рушдзі ў блюзнерстве за кнігу “Сатанінскія вершы” і абвясціў яго забойства “богаўгоднай справай”.

Як адзначае АР, першапачаткова ўзнагарода складала мільён даляраў, але некалькі разоў гэтая сума павялічвалася. Апошняе павышэнне звязваюць са скандалам вакол антыісламскага фільма “Невінаватасць мусульман”.

Салман Рушдзі нарадзіўся ў Бамбеі ў 1947 годзе. З 14 гадоў жыве ў Вялікабрытаніі. За многія кнігі Рушдзі атрымліваў прэстыжныя літаратурныя прэміі. У прыватнасці, яго раман “Дзеці поўначы” быў узнагароджаны ў 1981 годзе Букераўскай прэміяй і потым двойчы прызнаваўся найлепшай кнігай за гісторыю існавання прэміі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

382